У ДТЗ пад Драгічынам загінула сям’я — у тым ліку 10-гадовая дзяўчынка
4 ліпеня, Позірк. Чатыры чалавекі загінулі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Драгічынскім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба МУС.
Аварыя адбылася 4 ліпеня каля поўдня на 494-м км аўтадарогі мяжа РФ — Гомель — Кобрын.
“Паводле папярэдніх звестак, 45-гадовы кіроўца [легкавога аўтамабіля] SsangYong выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў лабавое сутыкненне з грузавым аўтамабілем Scania пад кіраваннем 38-гадовага берасцейца. У выніку загінулі кіроўца легкавога аўтамабіля і тры яго пасажыры (45 і 64-гадовая жанчыны, 10-гадовая дзяўчынка)”, — гаворыцца ў паведамленні.
Следчы камітэт удакладняе, што загінулыя з’яўляюцца сваякамі — маці, жонкай і дачкой кіроўцы SsangYong.
Адзначаецца, што СК распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).
30 чэрвеня на аўтадарозе мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы 26-гадовы кіроўца Chevrolet на скрыжаванні не прапусціў грузавы аўтамабіль DAF, які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку тры пасажыры легкавога аўтамабіля загінулі, двое, у тым ліку кіроўца, шпіталізаваныя. Кіроўца грузавіка быў дастаўлены ў бальніцу.
У 2023 годзе на дарогах Беларусі загінула 434 чалавекі, менш за ўсё за ўсю гісторыю вядзення ўліку, паведаміў газеце МУС “На варце” начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Вадзім Гаркун.
У Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў Беларусі пазначана, што за 10 гадоў (2013–2022) адбылося 37.625 ДТЗ, у якіх загінула 6.111 чалавек, больш за 39 тыс. атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У 2022-м адбылося 3.186 ДТЗ, у якіх 466 чалавек загінула, 3.384 атрымалі раненні.
З 2011-га па 2022 год “назіраецца паступальнае зніжэнне паказчыкаў дарожнатранспартнай аварыйнасці”. У параўнанні з 2011-м колькасць ДТЗ скарацілася ў 1,8 раза, загінулых — у 2,5 раза, параненых — у 1,8 раза.
- ГрамадстваМінюст дамагаецца ліквідацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемаразумення" і "Кропкі апоры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУпершыню за час публікацыі Нацбанкам квартальнай статыстыкі не выяўлена падробленых беларускіх рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Зварот Польшчы ў Гаагу ўслед за Літвой наўрад ці ўскладніць лёс Пачобута (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у параўнанні з пачаткам верасня знізілася ў паўтара разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка