За суткі ў Беларусі патанула 20 чалавек — ТРВОД
15 ліпеня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі патанула 20 чалавек, у тым ліку адзін непаўнагадовы, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Адзначаецца, што выратавана 16 чалавек, з якіх 6 — непаўналетнія.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у сутачнай зводцы паведаміла пра пяць выпадкаў гібелі людзей на вадзе.
У рацэ Пціч каля вёскі Крынка Асіповіцкага раёна (Магілёўская вобласць) знойдзена цела мужчыны 1964 года нараджэння.
Грамадзянін 1966 г.н. патануў у рацэ Сож у Чэрыкаве (Магілёўская вобласць).
З ракі Волма ў аграгарадку Смілавічы Чэрвеньскага раёна (Мінская вобласць) вынятыя мужчыны 1985 г.н. і 2000 г.н.
У рацэ Дуброўка каля вёскі Манчакі Лагойскага раёна (Мінская вобласць) загінуў мужчына 1995 г.н.
Паводле звестак МНС, 12 і 13 ліпеня ў вадаёмах Беларусі патанула сем чалавек.
11 ліпеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун на сустрэчы з калектывам УП “Рэмаўтадар Цэнтральнага раёна” паведаміў, што ўлады Мінска прынялі рашэнне аб закупцы беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), каб “адсочваць абстаноўку на пляжах яшчэ больш аператыўна”.
“Асабліва пытанне актуальнае ў гарачае надвор’е, калі мноства людзей адпраўляюцца да вадаёмаў. Каб адпачынак не павярнуўся трагедыяй, праводзіцца шырокая прафілактычная праца, на купальны сезон адкрываюцца дадатковыя сезонныя выратавальныя пасты ТРВОД”, — сказаў Корзун.
Паводле звестак ТРВОД, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 (годам раней — 25; -16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка