У Гомелі ліквідавана арганізаваная расіянінам наркалабараторыя
22 ліпеня, Позірк. Супрацоўнікі наркакантролю Гомельскай вобласці выявілі і ліквідавалі лабараторыю па вытворчасці “асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрон”, паведаміла 22 ліпеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Высветлена, што лабараторыю ў арандаваным доме ў Гомелі арганізаваў 35-гадовы грамадзянін Расіі. Канфіскавана абсталяванне, прэкурсоры і 300 грамаў псіхатропу.
Паводле інфармацыі МУС, для распаўсюду рэчыва мужчына прыцягнуў дваіх грамадзян Беларусі: адзін быў кур’ерам, другі — закладчыкам.
“Усе ўдзельнікі злачыннай групы затрыманыя, узбуджаны дзве крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў, псіхатропаў, іх прэкурсораў і аналагаў. За гэта прадугледжана пазбаўленне волі да 20 гадоў”, — адзначыла ведамства.
На прэс-канферэнцыі 17 ліпеня ў Мінску намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч паведаміў, што ў 2024 годзе на тэрыторыі Беларусі спынена дзейнасць трох лабараторый, якія займаліся вырабам наркотыкаў і псіхатропаў.
Разам з тым у паведамленні МУС ад 22 ліпеня адзначаецца, што сёлета “падраздзяленнямі па наркакантролі ліквідаваныя чатыры падпольныя наркалабараторыі, дзве з іх на тэрыторыі Беларусі, яшчэ дзве — на тэрыторыі Расіі (сумесна з калегамі з гэтай краіны)”. “Вытворцамі дурману”, падкрэсліла ведамства, былі беларускія грамадзяне. У загалоўку навіны гаворыцца пра пятую ліквідаваную сёлета наркалабаторыю.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства