Ціханоўская: Мы будзем працаваць з любым прэзідэнтам ЗША
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 23 ліпеня 2024 года ў 20:05
23 ліпеня, Позірк. “Мы будзем працаваць з любым прэзідэнтам ЗША, а хто ім стане — гэта ўжо вырашыць амерыканскі народ”, — заявіла “Позірку” беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Яна выказала ўпэўненасць, што палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі і Украіны “застанецца нязменнай, будзе рашучай і паслядоўнай”.
Ціханоўская станоўча адказала на пытанне, ці мае яе каманда кантакты з асяроддзем віцэ-презідэнта Камалы Харыс, якая мае намер пайсці на выбары (адбудуцца 5 лістапада) ад Дэмакратычнай партыі замест дзейнага прэзідэнта Джо Байдэна, і Дональда Трампа, кандыдата ад Рэспубліканскай партыі, прэзідэнта ў 2017—2021 гадах.
“Нядаўна я сустракалася з дарадцам віцэ-прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы”, — адзначыла дэмлідар.
Паводле яе слоў, беларускае пытанне аб’ядноўвае абедзьве найбуйнейшыя амерыканскія партыі. “Падчас кожнага візіту ў ЗША я сустракаюся і з дэмакратамі, і з рэспубліканцамі”, — сказала Ціханоўская.
Гл. таксама па тэме:
Ціханоўская падзякавала Байдэну за “непахісную падтрымку” Беларусі
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства