Непагадзь 29 ліпеня пакінула без электрычнасці 1.917 паселішчаў, аднаўленне працягваецца ў 48
30 ліпеня, Позірк. Непагадзь 29 ліпеня парушыла электразабеспячэнне 1.917 населеных пунктаў Беларусі, абясточыла 6.168 трансфарматарных падстанцый, 171 ферму, 24 кацельні, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Больш за ўсё адключэнняў зафіксавана ў Мінскай вобласці — у Мінскім, Дзяржынскім, Валожынскім і Маладзечанскім раёнах; Гродзенскай — у Іўеўскім, Ашмянскім і Лідскім; Гомельскай — у Мазырскім і Лельчыцкім. Там праз шквалісты вецер дрэвы ўпалі на правады, абарвалі іх, пашкодзілі апоры ліній электраперадачы.
Да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнулі 479 аварыйных брыгад у складзе 1.205 чалавек і 430 адзінак тэхнікі. На 6:00 30 ліпеня аднаўленчыя работы працягваліся ў 48 паселішчах.
Напярэдадні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляла, што праз непагадзь пацярпела два чалавекі.
Паводле інфармацыі Мінэнерга, умовы надвор’я 30 ліпеня “застаюцца складанымі” — узмоцнены паўночна-заходні вецер парывамі да 15–20 м/с, чакаюцца дажджы і навальніцы.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 14–17 м/с як моцны (7 балаў з 12), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў).
Гл. таксама:
Нявывучаны ўрок. Ураган паказаў, што ўлада бяздушная і не гатовая да сапраўдных выклікаў (на рускай мове)
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка