У гадавіну выбараў 2020 года амбасада ЗША ў Беларусі заклікала неадкладна вызваліць палітвязняў (дапоўнена)
дададзеныя абзацы 4–5
9 жніўня, Позірк. Неадкладна вызваліць палітвязняў заклікала пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі у Беларусі ў чарговую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
У заяве адзначаецца, што ЗША падтрымліваюць “беларускі народ і яго дэмакратычныя памкненні”.
Амбасада нагадала, што 9 жніўня 2020 года беларусы “выйшлі на пратэсты супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў”. Чатыры гады пасля “больш за 1.400 палітвязняў застаюцца за кратамі” (1.385 у спісе праваабарончага цэнтра “Вясна”).
Дыпламатычнае прадстаўніцтва таксама апублікавала відэаролік, у якім гаворыцца, што “пратэсты 2020 года былі выразнай дэманстрацыяй салідарнасці і адзінства беларускага народа, які шукае дэмакратычных перамен”.
“Апошнія 4 гады рэжым працягваў душыць волю беларускага народа, абмяжоўваючы свабоду слова і мірных сходаў, — адзначана ў відэаматэрыяле. — Нягледзячы на гэтыя перашкоды, беларусы працягваюць падтрымліваць адзін аднаго, працуючы разам на перспектыву дэмакратычнай будучыні. З дапамогай міжнароднай супольнасці, якая падтрымлівае волю беларускага народа, беларусы адважна ваююць і натхняюць увесь свет”.
8 жніўня з падобнай заявай выступіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Ён падкрэсліў, што ЕС “застаецца аднадушным у сваёй падтрымцы мужнага народа Беларусі”, а таксама “беларускага дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці ў іх імкненні да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай Еўропы”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства