Беларусь сцягвае ўзбраенне, каб адцягнуць увагу Украіны — кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі
10 жніўня, Позірк. “Сцягванне ўзбраення з боку Беларусі да прыгранічча — гэта спроба дапамагчы [прэзідэнту РФ Уладзіміру] Пуціну і адцягнуць увагу ўкраінскага камандавання на той кірунак”, — такое меркаванне выказаў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦСД) пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка.
“Зрэшты, мне здаецца, што [Аляксандр] Лукашэнка можа прагназаваць наступствы любых правакацый”, — напісаў кіраўнік ЦСД у сваім тэлеграм-канале.
10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Узброеныя сілы Украіны ў нібыта парушэнні паветранай прасторы Беларусі беспілотнікамі і заявіў, што беларускія войскі збілі некалькі цэляў. Неўзабаве пасля гэтага міністр абароны Віктар Хрэнін паведаміў, што на ўказанне Лукашэнкі ўзмацняецца групоўка войскаў “на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках з мэтай рэагавання на любыя магчымыя правакацыі”.
Лукашэнка ў гэты ж дзень упершыню згадаў падзеі ў Курскай вобласці РФ, куды ў ноч на 6 жніўня зайшлі ўкраінскія войскі, якія ў далейшым усталявалі кантроль над шэрагам населеных пунктаў. Пасля яго слоў МЗС Беларусі выказала занепакоенасць сітуацыяй у гэтым расійскім рэгіёне і салідарызавалася з яго жыхарамі, а таксама асудзіла Украіну за “бессэнсоўную авантуру”.
Адметна, што ў сітуацыі, якая склалася ў Курскай вобласці, расійская прапаганда абвінавачвала ў тым ліку Лукашэнку, які раней загадаў адвесці войскі ад мяжы з Украінай, з прычыны чаго ўкраінскія фарміраванні, што нібыта знаходзіліся з іншага боку, вызваліліся для правядзення аперацыі ў РФ.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
