Украіна дэпартуе 31-гадовага беларуса праз гуманітарны калідор на мяжы з Брэсцкай вобласцю

16 жніўня, Позірк. Аб прымусовай дэпартацыі 31-гадовага грамадзяніна Беларусі паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны.
Рашэнне аб гэтым было прынята 15 жніўня.
“Праваахоўнікі выявілі замежніка ў адным з населеных пунктаў у горнай мясцовасці [Івана-Франкоўскай вобласці]. Дакументальна пацверджана, што малады чалавек страціў якія-небудзь законныя падставы для далейшага знаходжання ва Украіне”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Адзначаецца, што беларус дастаўлены ў Валынскі цэнтр часовага пражывання замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзяцца ва Украіне.
“У далейшым будуць прынятыя меры па прымусовым выправаджэнні беларуса праз гуманітарны калідор на дзяржаўнай мяжы з Беларуссю”, — заявілі ў міграцыйнай службе.
Падкрэсліваецца, што ва Украіне дзейнічае “прававы рэжым ваеннага становішча”, у сувязі з чым прымаюцца “ўзмоцненыя і строгія прэвентыўныя меры” для забеспячэння нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку.
Афіцыйна Украіна закрыла мяжу з Беларуссю пасля пачатку вайны, развязанай Расіяй пры падтрымцы Мінска.
Разам з тым, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта на 9 жніўня, з пачатку года ў Беларусь непасрэдна з тэрыторыі Украіны ўехала 35 украінскіх грамадзян, а з 24 лютага 2022 года — 15.953.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя Узброенымі сіламі Украіны.
- ПалітыкаНовая Зеландыя заклікала рэжым Лукашэнкі гарантаваць датрыманне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗацверджаныя прагнозныя паказчыкі на 2026 год: рост ВУП на 2,8%, інфляцыя не больш за 7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


