ДПК зноў затрымаў карыстальніка беспілотніка

17 жніўня, Позірк. Лідскія пагранічнікі 15 жніўня ў раёне а.г. Азёры Гродзенскай вобласці затрымалі жыхара абласнога цэнтра “з БПЛА саматужнай вытворчасці з пультам дыстанцыйнага кіравання”, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.
“Беспілотнік і камплектуючыя канфіскаваны і дастаўлены ва ўпраўленне Лідскага пагранічнага атрада для правядзення далейшага разбору. У дачыненні да затрыманай асобы распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 1 арт. 24.19 КаАП ⟨…⟩ (парушэнне памежнага рэжыму).
Ведамства чарговы раз нагадала, што з 1 красавіка ўступіў у сілу ўказ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе з’яўляюцца парушэннем пагранічнага рэжыму і прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці.
ДПК перыядычна паведамляе аб затрыманнях людзей з БПЛА ў прыграніччы. У прыватнасці, выпадкі адзначаны 2 і 15 жніўня.

- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


