Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН назвала перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей “адпачынкам ад канфлікту”

28 жніўня, Позірк. “Адпачынкам ад канфлікту” назвала перамяшчэнне дзяцей з акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый пастаянны прадстаўнік Беларусі ў аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская.
Фрагменты яе выступу на пасяджэнні Камітэта ААН па правах людзей з інваліднасцю 27 жніўня апублікаваў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Бельская пацвердзіла, што ў Беларусь былі дастаўленыя некалькі тысяч украінскіх грамадзян, якія “беглі ад канфлікту”.
“Мы арганізоўвалі — і працягваем гэта рабіць — аздараўленне дзяцей штогод у Беларусі з тэрыторый, якія … <…> З усходне-ўкраінскіх тэрыторый. Зараз гэта тыя тэрыторыі, якія знаходзяцца пад кантролем Расійскай Федэрацыі. Дзяцей, якія прыязджаюць у Рэспубліку Беларусь для аздараўлення, для, я б сказала, для адпачынку ад канфлікту. Без ведама бацькоў дзеці не перамяшчаюцца”, — сказала дыпламат.
Паводле розных ацэнак, з пачатку вайны ў Беларусь было вывезена не менш за 2,5 тыс. дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны (паводле ацэнкі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, не менш за 3,5 тыс.). Датычнымі да гэтай дзейнасці называюцца спартсмен-паралімпіец Аляксей Талай і яго фонд, ААТ “Беларуськалій”, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі Чырвоны Крыж і інш. Ёсць пэўныя сведчанні, што ў Беларусі займаюцца “перавыхаваннем” прывезеных дзяцей у духу любові да РФ.
Талай і яго фонд, непасрэдны арганізатар вывазу ўкраінскіх дзяцей, былі ўключаныя ў 13-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ, прыняты 23 лютага 2024 года. Ён таксама быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША, прыняты напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны РФ ва Украіне.
Беларусь “катэгарычна абвяргае галаслоўныя абвінавачванні” ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, заявіў прадстаўнік краіны падчас інтэрактыўнага дыялогу з вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Фолькерам Цюркам у рамках 56-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



