Беларусь з РФ і праз 50 гадоў будуць заставацца суверэннымі дзяржавамі і надзейнымі сябрамі — Галоўчанка
31 жніўня, Позірк. Праз 50 гадоў Беларусь і Расія будуць, “як і цяпер, суверэннымі і незалежнымі ні ад якіх заморскіх цэнтраў сілы”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, выступаючы 31 жніўня ва Уфе (Башкартастан, РФ) на цырымоніі закладкі капсулы ў гонар 450-годдзя горада.
Відэафрагмент яго выступу апублікаваны ў тэлеграм-канале ўрада.
Таксама, на думку Галоўчанкі, Беларусь і Расія па-ранейшаму будуць “надзейнымі сябрамі, саюзнікамі і паплечнікамі, якія самастойна вырашаюць любыя пытанні свайго палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага развіцця”.
У прэм’ера “няма сумневаў” і ў тым, што “Беларусь і Башкартастан гэтак жа, як і цяпер, будуць эфектыўна супрацоўнічаць у розных сферах”.
Пра будучыню Галоўчанка разважаў у кантэксце 500-годдзя Уфы, калі згаданую капсулу ўскрыюць “нашчадкі”.
На перамовах з кіраўніком Башкартастана Радзіем Хабіравым 31 жніўня кіраўнік урада Беларусі падкрэсліў “станоўчую дынаміку ва ўсіх пытаннях” супрацоўніцтва Мінска і Уфы, заявіўшы, што ў эканамічнай сферы “пазітыву, безумоўна, вельмі шмат”.
На сустрэчы ён адзначыў “тыя сферы [ўзаемадзеяння], якія патрабуюць найбольшай увагі з пункту гледжання выхаду на іх найхутчэйшую рэалізацыю”.
У іх ліку Галоўчанка назваў “праект беларускай акумулятарнай кампаніі, аднаго з найбуйнейшых вытворцаў акумулятараў”.
Паводле яго слоў, Беларусь гатовая вылучыць “порцыю інвестыцый” у вытворчасць у Башкартастане сепаратараў — “аднаго з найважнейшых элементаў для акумулятараў”.
“Я думаю, што гэты праект таксама трэба актыўна ўзяць на суправаджэнне і яму максімальна аказваць садзейнічанне”, — сказаў прэм’ер.
Перад Уфой Галоўчанка знаходзіўся ў Пскоўскай вобласці, дзе, як заяўляецца, былі падпісаныя кантракты на суму больш за 1,7 млрд расійскіх рублёў (каля 19 млн долараў).
Візіт чыноўніка ў два згаданыя рэгіёны РФ пачаўся 29 жніўня.
Уфу Галоўчанка наведвае другі раз сёлета, папярэдняя паездка прайшла ў лютым.
Таксама ён наведваў Башкартастан у кастрычніку 2023 года. На сустрэчы з Хабіравым 11 кастрычніка Галоўчанка заявіў, што “тэхнічна падрыхтаваны” праект мадэрнізацыі трамвайнага парку Уфы з удзелам беларускага боку. Праект прапаноўвалася рэалізаваць на базе Уфімскага трамвайна-тралейбуснага завода.
28 жніўня падчас рабочай паездкі ў Віцебск кіраўнік урада заявіў, што тавараабарот Беларусі з Расіяй за першую палову 2024 года перавысіў 25 млрд долараў.
Паводле слоў прэм’ера, экспарт Беларусі ў РФ у доларах за гэты перыяд прырос на 0,4%.
У ліпені адбылася “сур’ёзная прыбаўка ў пастаўках у Расію”, аднак рост “трошкі стрымлівае сельскагаспадарчы сегмент”. Прыкметнае зніжэнне актыўнасці РФ у куплі сельскагаспадарчай тэхнікі, але гэта кампенсавана пастаўкамі іншых відаў прадукцыі, адзначыў ён.
Кантракты з Расіяй заключаюцца ў расійскіх рублях, выручка лічыцца ў беларускіх, удакладніў Галоўчанка.
Двухбаковы тавараабарот Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў каля 53 млрд долараў.
З моманту стварэння Саюзнай дзяржавы тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй вырас у сем разоў, а ў 2022 годзе ён склаў каля 46 млрд долараў.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка