Малалетняе дзіця загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Віцебскай вобласці

3 студзеня, Позірк. Малалетняе дзіця загінула ў выніку аўтамабільнай аварыі ўвечары 2 студзеня ў Віцебскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што трагедыя адбылася на 124-м кіламетры аўтадарогі М-8 (Віцебск — Орша). Папярэдне, 38-гадовы кіроўца “Фальксвагена” не даў рады кіраванню і праз паласу сустрэчнага руху з’ехаў у кювет, аўтамабіль перакуліўся.
34-гадовая жонка кіроўцы атрымала траўмы, іх паўтарагадовая дачка загінула.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, спадарожнай прычынай здарэння мог стаць гранічны знос задніх шын аўтамабіля, — гаворыцца ў паведамленні. — На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група”.
МУС нагадала, што ездзіць на аўтамабілі без зімовых шын або з моцна зношанымі пратэктарамі забаронена. Кіроўцам варта выбіраць “бяспечную хуткасць, якая адпавядае умовам надвор’я і дарожным умовам, не здзяйсняць рэзкіх манеўраў”. Усе людзі ў салоне павінны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі, а дзеці павінны быць у замацаваных “адмысловых утрымальных прыладах”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ чэрвені колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 22,4 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



