КДБ дадаў у спіс “тэрарыстаў” яшчэ 12 чалавек
4 верасня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у пералік “арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ 12 чалавек, вынікае з абноўленага дакумента ў тэлеграм-канале спецслужбы.
У іх ліку Уладзімір Лазарэвіч (асуджаны па артыкуле 2901 Крымінальнага кодэкса — фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), Анастасія Судзілоўская (арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), Павел Сауцін (арт. 130), Андрэй Субцельны (арт. 130 і 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і Сяргей Навумаў (арт. 130).
Астатнія ўнесеныя ў спіс асобы прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі: Аляксандр Блізнюк (арт. 130), Аляксандр Максімовіч (арт. 2901), Андрэй Зайкоў (арт. 130), Андрэй Мірэйчык (арт. 130 і 361), журналістка Алена Цімашчук (арт. 130), Яўген Германовіч (арт. 361) і Анатоль Валадзько (арт. 2901).
Судзілоўская, Блізнюк, Максімовіч, Зайкаў, Мірэйчык і Цімашчук у жніўні былі ўнесеныя ў спіс “экстрэмістаў”.
Цяпер у спісе “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці” фізічных асоб 1.158 пазіцый.
Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
Ведамства публікуе пералік у тэлеграм-канале, які быў створаны 7 траўня. Упершыню СМІ выявілі канал у ліпені, спіс быў датаваны 28 чэрвеня. Іншых паведамленняў там няма. На сайце Камітэта дзяржбяспекі інфармацыя аб папаўненні адпаведнага спісу не абнаўлялася з лютага 2024 года — рэсурс не працуе. 26 красавіка адказнасць за ўзлом сайта КДБ узяла на сябе група ананімных хакераў “Кіберпартызаны”. У іх паведамленні гаварылася, што партал спецслужбы на той момант “не працуе ўжо больш за два месяцы” — а “ўсё таму, што “Кіберпартызаны” прабраліся туды яшчэ ўвосень 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю”.
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 года (дапаўняюцца)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра першы візіт Ціханоўскай у Новую Зеландыю і Аўстралію: Уплывовыя краіны, з якімі нас звязваюць супольныя каштоўнасці і гісторыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


