Галоўчанка адкрыў у Гродне новую развязку пад лозунгам “Разумныя будуюць масты, дурні — платы”

4 лістапада, Позірк. Двухузроўневую транспартную развязку праз рэспубліканскую аўтамабільную дарогу Гродна — Азёры і чыгунку Гродна — Мінск, а таксама паліклініку адкрыў 4 лістапада ў абласным цэнтры прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Як паведаміла прэс-служба ўрада, адкрыццё прымеркавана “да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі” (7 лістапада, выхадны дзень у краіне).
Як бачна на відэакадрах прэс-службы з месца падзеі, адкрыццё развязкі было арганізавана ў паслярэвалюцыйным стылі: у кузаве адкрытага грузавіка сядзела група статыстаў з плакатамі “Разумныя будуюць масты, дурні — платы” і “За Мір і Стварэнне!”. На імправізаванай арцы былі размешчаны надпісы: “Стаханаўцам ад гродзенцаў прывітанне!” і “Укаталі 400 000 тон!!!”.
Пасля гвалтоўнага падаўлення пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўлада на ўсіх узроўнях укараняе таталітарную сталінскую ідэалогію, нецярпімую да альтэрнатыўнага меркавання.
Суседнія краіны ўвесь час крытыкуюцца за ўзвядзенне бар’ераў на мяжы з Беларуссю, пры гэтым Мінск не жадае браць на сябе адказнасць за трафік нелегальных мігрантаў з трэціх краін праз Беларусь у Еўрасаюз.
У размове з пулам прапагандыстаў Галоўчанка заявіў, што дзяржава не шкадуе грошай не толькі на ахову здароўя, але і на дарогі. “Праграма гэтага і наступнага года будзе не толькі выканана, але і перавыканана дзякуючы там рашэнням прэзідэнта, якія ён прыняў па павелічэнні фінансавання на будаўніцтва дарог. Сёлета мы павялічылі, мне здаецца, з 900 млн да 1 млрд 400 млн — гэта рамонт і рэканструкцыя. Зробім 3.000 км дарог: і рэспубліканскія, і мясцовыя”, — сказаў кіраўнік урада.
Паводле яго слоў, налета гэтая сума будзе яшчэ павялічана да, “напэўна, 2 млрд 200 млн рублёў”. “І мы выйдзем на 4.000, 4.200 — 4.300 км дарог”, — заявіў Галоўчанка.
Сярод дарог, якія рэканструююцца, ён вылучыў дарогу Р46 Лепель — Полацк — мяжа Расіі: “Вельмі важная траса для нас зараз з улікам таго, што трафік грузаў ідзе ў напрамку паўночнага захаду Расіі, Ленінградскай вобласці. Трэба гэтую дарогу аператыўна пашырыць і добраўпарадкаваць”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапалкі ўвайшлі ў лік лідараў па падаражэнні ў першай палове 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



