У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча

20 верасня, Позірк. 26 верасня ў судзе горада Пінска і Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць) пачнецца судовы працэс у дачыненні да журналіста Яўгена Мікалаевіча, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
БАЖ адзначае, што Мікалаевіч чатыры гады таму супрацоўнічаў з рэгіянальным выданнем “Медыя-Палессе” ў якасці відэааператара і атрымаў рэдакцыйнае заданне асвятляць пратэсты, якія адбыліся ў горадзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. Цяпер яму ставяць у віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага артыкулам 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Паведамляецца, што яго затрымлівалі 10 жніўня 2020 г. падчас выканання прафесійных абавязкаў. Відавочцы тых падзеяў сцвярджаюць, што супрацоўнікі міліцыі спачатку збілі журналіста ў туалеце Пінскага гарвыканкама, а потым у аўтазаку.
Пасля затрымання Яўгена Мікалаевіча прывезлі ў Пінскі ГАУС, пасля ён трапіў у мясцовы ізалятар часовага ўтрымання, а неўзабаве быў чамусьці адвезены ў штрафны ізалятар папраўчай калоніі ў Івацэвічах (там сілавікі размясцілі частку затрыманых).
Людзі, якія бачылі журналіста праз тыдзень пасля затрымання, расказвалі, што на яго твары ўсё яшчэ заставаліся наступствы збіцця сілавікамі. Выданне “Медыя-Палессе” таксама пісала тады пра пашкоджанае вока свайго супрацоўніка.
Апошні відэасюжэт аўтарства Мікалаевіча, які даступны на сайце выдання, пазначаны чэрвенем 2021 года. Ці заставаўся ён апошнім часам у журналістыцы — невядома, адзначае БАЖ.
Паводле звестак БАЖ, у няволі знаходзяцца 33 прадстаўнікі медыя.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка