Крым пастаўляе ў Беларусь морапрадукты

22 верасня, Позірк. Вылаўленыя ў Чорным моры ля берагоў Крыма рыба, крэветка і рапан экспартуюцца ў Беларусь, Сірыю і Турцыю, паведамляе ТАСС са спасылкай на “міністэрства сельскай гаспадаркі” анэксаванага Расіяй паўвострава.
“Паводле аператыўных звестак мытнай статыстыкі, экспарт рыбнай прадукцыі за першае паўгоддзе 2024 года склаў 39,91 тоны на агульную суму 94,32 тыс. долараў”, — гаворыцца ў публікацыі.
Пры гэтым пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну аб’ёмы здабычы ў Крыме зніжаюцца ў сувязі абмежаваннем суднаходства. “У 2022 годзе аб’ёмы здабычы складалі 7,1 тыс. тон, а ў 2023 годзе — ужо 5,9 тыс. тон”, — адзначаецца ў паведамленні.
Кіеву вядома прынамсі пра сем дамоваў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржорганамі анэксаванага Крыма, заявіў 16 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга (5 верасня ўзначаліў ведамства).
Паводле яго слоў, у чэрвені гэтага года ўлады Віцебска і Віцебскай вобласці, “грэбуючы нормамі міжнароднага права”, заключылі пагадненні з акупацыйнымі ўладамі Сімферопаля, Феадосіі і Сакскім раёнам паўвострава, таксама быў падпісаны пратакол аб намерах па стварэнні свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск — Крым”.
“Няма сумневу, што такія дзеянні не маглі адбыцца без дазволу вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, гэта значыць усе гэтыя пагадненні з’яўляюцца адкрытай і задакументаванай дэманстрацыяй прызнання расійскай акупацыі Рэспублікай Беларусь”, — дыпламат.
Усе “факты супрацьпраўных дзеянняў”, якія ўяўляюць пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, адзначыў Сібіга, “выразна фіксуюцца праваахоўнымі органамі ўкраінскай дзяржавы”.
“Праводзіцца адпаведнае расследаванне, па выніках якога датычныя не застануцца беспакаранымі і будуць прыцягнутыя да прававой адказнасці, — падкрэсліў Сібіга. — <…> Чыноўнікі, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і падпісанні такіх “дакументаў”, стануць прадметам разгляду для прымянення санкцыйных абмежаванняў нашымі партнёрамі па санкцыйнай кааліцыі”.
“Гэта не што іншае, як замах на тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт украінскай дзяржавы”, — рэзюмаваў ён.
30 лістапада 2021 года ў інтэрв’ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву “Расія сёння” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта — “гэта расійскі Крым”, а пасля рэферэндуму 2014 года “і дэ-юрэ Крым стаў расійскім”. Паводле яго сцвярджэння, украінскія вайскоўцы без бою аддалі Крым, баючыся, што паўвостраў пяройдзе пад кантроль НАТО.
Улады ў Мінску падтрымалі ўварванне Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года і з тых часоў не хаваюць супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі захопленых тэрыторый.
- ПалітыкаПрадстаўніца беларускай дзяржаўнай турфірмы ўключыла Грузію ў склад РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі ў энергабалансе Беларусі склала 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа турвыставу ў Мінску заявіліся Палестына, Крым, Курская і Белгарадская вобласці РФ, дзе ідуць баявыя дзеянніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка