Літва пра зварот у Гаагу па справе Лукашэнкі: Беспакаранасць больш не можа працягвацца

30 верасня, Позірк. Урад Літвы перадаў у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) у Гаазе матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”, бо “больш не можа сядзець склаўшы рукі”, гаворыцца ў заяве на сайце Міністэрства юстыцыі гэтай балтыйскай дзяржавы.
“Гэтае пытанне выклікае заклапочанасць у нацыянальнай бяспекі і міжнароднай супольнасці ў цэлым; беспакаранасць больш не можа працягвацца, і правасуддзе павінна адбыцца і быць заўважана, — адзначана ў дакуменце. — Літва зрабіла першы крок ад імя ахвяр, але мы заклікаем і просім іншых далучыцца да нас у тым, што важна і неабходна для перамогі справядлівасці”.
У звароце ў МУС урад Літвы адзначыў, што “маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што з 1 траўня 2020 года і дагэтуль супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі на загад высокапастаўленых беларускіх палітычных, праваахоўных і вайсковых чыноўнікаў здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці”. Пад імі маюцца на ўвазе дэпартацыя, пераследы і “іншыя бесчалавечныя акты”.
“Частка элементаў гэтых злачынстваў была ўчыненая на тэрыторыі Літвы, у выніку чаго такія злачынствы часава, тэрытарыяльна і матэрыяльна падпадаюць пад юрысдыкцыю МУС, — гаворыцца ў заяве. — Таксама маюцца падставы меркаваць, што частка элементаў гэтых злачынстваў была ўчыненая і працягвае ўчыняцца на тэрыторыі іншых дзяржаў-удзельніц [Рымскага статута]”.
Адзначаецца, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі “гвалтоўна перасяліў сотні тысяч жыхароў Беларусі на тэрыторыю суседняй Літвы і іншых дзяржаў-удзельніц, уключаючы тыя, якія суседнічаюць з Беларуссю, без падстаў, дазволеных міжнародным правам” (гаворка, верагодна, пра беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу ў Беларусі).
“Такое перамяшчэнне, вядомае як дэпартацыя (паколькі яно ажыццяўляецца праз мяжу), адбывалася з дапамогай розных асноўных дзеянняў / учынкаў, <…> у тым ліку з дапамогай высылкі або іншых прымусовых дзеянняў, або іншых звязаных з імі злачынстваў, і здзяйснялася з палітычных матываў”, — гаворыцца ў дакуменце.
Мэта гэтых дзеянняў рэжыму Лукашэнкі, як мяркуюць улады Літвы, заключаецца ў тым, каб “пазбавіцца любымі сродкамі ад усіх крытыкаў і апанентаў”, а таксама “ўмацаваць аўтарытарную ўладу”.
У сукупнасці гэтыя дзеянні “прадстаўляюць сабой злачынствы супраць чалавечнасці трох розных тыпаў: незаконная дэпартацыя, пераслед і іншыя бесчалавечныя дзеянні, і, магчыма, іншыя звязаныя з імі злачынствы”, гаворыцца ў заяве.
“Хоць Беларусь не з’яўляецца дзяржавай — удзельніцай Міжнароднага крымінальнага суда, МУС можа ажыццяўляць сваю юрысдыкцыю, калі хаця б частка дзеянняў мае месца на тэрыторыі дзяржавы-ўдзельніцы. У гэтым выпадку [маюцца] ахвяры, якія перасякаюць тэрыторыю Літвы і іншых дзяржаў-удзельніц у выніку высылкі або іншых прымусовых дзеянняў і/ці іншых звязаных з імі злачынстваў”, — адзначана ў дакуменце.
Урад Літвы “пераканаўча просіць канцылярыю пракурора расследаваць усе мінулыя, цяперашнія і будучыя злачынствы, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю МУС, пра якія ідзе гаворка, і здзейсненыя на тэрыторыі Беларусі і часткова на тэрыторыі Літвы, прынамсі, з 1 траўня 2020 года”.
Пра тое, што ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МУС матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Аляксандрам Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”, стала вядома 30 верасня. Матэрыялы перададзеныя на просьбу і на падставе дакументаў, падрыхтаваных Народным антыкрызісным упраўленнем.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МУС.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+