Суд над палітзняволенай Шарэнда-Панасюк прызначаны на 14 кастрычніка

1 кастрычніка, Позірк. Суд Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць) 14 кастрычніка пачне разгляд крымінальнай справы Паліны Шарэнда-Панасюк, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Суддзёй прызначаны Станіслаў Іванюценка, які летась прыгаварыў палітвязняволеную дадаткова да 1 года пазбаўлення волі.
11 верасня паведамлялася аб этапаванні Шарэнда-Панасюк з ізалятара часовага ўтрымання ў Рэчыцы ў следчы ізалятар № 3 Гомеля, дзе яе адразу ж змясцілі ў карцэр на 10 дзён. У Рэчыцкі ІЧУ палітзняволеная была накіраваная для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда раней ён паведамляў пра рэзкае пагаршэнне стану жонкі, у якой дыягнаставаны хранічны панкрэатыт — “вельмі сур’ёзнае захворванне, якое патрабуе строгай дыеты і пастаяннага кантролю ўрачоў”. Ва ўмовах, у якіх утрымліваецца палітзняволеная, “гэта проста адтэрмінаваны смяротны вырак”, лічыць Андрэй Шарэнда.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта).
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да 1 года зняволення паводле ч. 1 арт. 411, у кастрычніку 2023-га — да такога ж тэрміну паводле таго ж артыкула.
21 сакавіка Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў беларускія ўлады зрабіць тэрміновыя захады для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.
Раней муж, які знаходзіцца з дзецьмі ў эміграцыі, паведамляў, што Шарэнда-Панасюк “мінімум 32 разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы” штрафнога ізалятара і карцара, а яшчэ “каля 150 дзён” правяла ў памяшканні камернага тыпу.
22 сакавіка ў эфір выйшла інтэрв’ю Шарэнда-Панасюк дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”. Яна паведаміла, што звярнулася да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні.
Праваабаронцы паведамлялі, што яна можа выйсці на волю 21 траўня, аднак пасля стала вядома, што ў дачыненні да яе распачалі трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка70% прадпрыемстваў "Беллегпрама" прадстаўленыя на расійскіх маркетплэйсах — кіраўніца канцэрнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспарт "Беллегпрама" ў ЕС вырас на 26%, заяўляе старшыня канцэрна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКамплект адзення для школьніка будзе каштаваць ад 270 да 800 рублёў — старшыня "Беллегпрама"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+