У Беларусі будуць судзіць расіянку, якая спрабавала незаконна ўвезці ў Літву 44 тыс. долараў

3 кастрычніка, Позірк. Гродзенская транспартная пракуратура накіравала ў суд Ашмянскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да грамадзянкі Расіі, якой інкрымінавана “незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наяўных грашовых сродкаў”, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаная, “едучы ў верасні 2024 года ў якасці пасажыра легкавога аўтамабіля, пры выездзе з Беларусі ў Літву не задэкларавала наяўныя грошы ў буйным памеры”. “Падчас мытнага кантролю было ўстаноўлена, што жанчына перамяшчала сродкі ў суме, эквівалентнай 44,5 тыс. долараў, папярэдне падзяліўшы дадзеную суму паміж пасажырамі аўтамабіля, якія не ведалі, што здзяйсняецца злачынства”, — адзначае Генпракуратура.
У ведамстве адзначылі, што пасля вывучэння матэрыялаў справы зроблена выснова “аб абгрунтаванасці абвінавачвання” паводле ч. 2 арт. 228 КК (кантрабанда). Паводле гэтага артыкула ў якасці пакарання прадугледжаныя штраф, абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
“Абраную раней у дачыненні да абвінавачанай меру стрымання ў выглядзе закладу гродзенскі транспартны пракурор пакінуў без змены”, — гаворыцца ў паведамленні.
У адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, дэклараванню падлягаюць тавары для асабістага карыстання, у тым ліку перамешчаныя фізічнымі асобамі праз мытную мяжу ЕАЭС наяўныя грашовыя сродкі і дарожныя чэкі, калі іх агульная сума перавышае суму, эквівалентную 10 тыс. долараў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка