Мяжа Жытомірскай вобласці Украіны з Беларуссю цалкам “зашытая”, заяўляе кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі

14 кастрычніка, Позірк. Мяжа Жытомірскай вобласці Украіны з Беларуссю цалкам “зашытая”, пагрозы ўварвання праз яе няма, заявіў у інтэрв’ю ўкраінскаму выданню “Главком” кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Бунечка.
Паводле яго слоў, работы па ўмацаванні мяжы “не спыняліся з 2022 года, калі вораг зайшоў і акупаваў дзевяць населеных пунктаў у Жытомірскай вобласці не праз мяжу вобласці з Беларуссю, а праз Чарнобыльскую зону”.
Бунечка заявіў, што “чалавеку проста немагчыма прайсці роў па ўсёй працягласці мяжы там, дзе няма натуральнай перашкоды ў выглядзе балот”. Гэтаму перашкаджаюць “калючы дрот “гарэза”, малапрыкметная “блытанка”, у якой нават ласі заблытваюцца”, а таксама “мінныя палі ў некалькі эшалонаў, фартыфікацыі, куча вайскоўцаў, памежнікі”.
Пры гэтым ён адзначыў, што, “на жаль, у эканамічным плане” ўкраінскія “палескія раёны страцілі вельмі шмат”. “Раней людзі ездзілі на базар адзін да аднаго: на выхадныя на нашыя блакітныя азёры беларусы прыязджалі, і гэта былі не вайскоўцы і не выведнікі, а простыя людзі, якія дакладна не падтрымліваюць расійскую агрэсію, — канстатаваў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі. — Але зараз пад выглядам мірных зносін можа адбывацца што заўгодна, таму мы за гэтым вельмі сочым. Кантактаў няма, бо фактычна немагчыма прайсці да мяжы”.
Мясцовыя жыхары, паводле яго слоў, “усё ведаюць, але ўсё адно <…> маюцца прыкрыя факты, калі жыхары вобласці падрываліся”. “Напрыклад, быў выпадак, калі кіроўца, які прыехаў з сям’ёй у лес, загінуў у яе на вачах, наехаўшы колам на міну”, — паведаміў ён.
Бунечка скептычна паставіўся да пагрозы, якую нібыта ўяўляюць для Украіны вучэнні на поўдні Беларусі. “Калі з боку Беларусі кажуць пра пачатак вучэнняў, я разумею, якія сілы і сродкі ў гэтым задзейнічаныя. Калі там палохаюць, што сабралі мільён вайскоўцаў, я разумею, што тыя паўтара землякопы, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, зараз для нас не з’яўляюцца пагрозай”, — заявіў украінскі чыноўнік.
Агульная працягласць беларуска-ўкраінскай мяжы складае 1.084,2 км. Жытомірская вобласць Украіны мяжуе толькі з Гомельскай вобласцю Беларусі, працягласць агульнай мяжы — 280 км.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМінэканомікі прапанавала выпусціць дзяржаблігацыі на 1,5 млрд рублёў для будаўніцтва і рамонту аб'ектаў інфраструктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДваццаціградуснае цяпло ў Беларусь прыйшло на чатыры дні раней за ранейшы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПазіцыя Галоўчанкі можа быць згубнай для фінансавай сістэмы і беларускага рубля, лічыць РаманчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў лютым 2025 года выраслі на 1,3%, у гадавым вымярэнні — на 5,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія геолагі пакуль не могуць ацаніць мэтазгоднасць здабычы рэдказямельных металаў у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+