Прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці Латушка абмеркаваў са старшынёй камітэта Бундэстагу па супрацы з ЕС

17 кастрычніка, Позірк. Прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці за міжнародныя злачынствы абмеркаваў намеснік кіраўнцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка са старшынёй камітэта Бундэстагу па супрацы з ЕС Антонам Хофрэйтарам, паведаміла 17 кастрычніка прэс-служба АПК.
Беларускі палітык прадставіў пазіцыю дэмакратычных сіл па гэтым пытанні, а таксама заявіў пра важнасць падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з боку Берліна. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі адвакатаванне Германіяй і іншымі дзяржавамі — членамі МКС разгляду справы супраць Лукашэнкі.
Паводле сцвярджэння АПК, Хофрэйтар прапанаваў правесці шэраг мерапрыемстваў, “скіраваных на факусаванне ўвагі на сітуацыі ў Беларусі” ў рамках сустрэч старшынь камітэтаў па справах ЕС парламентаў краін — членаў саюза. На найбліжэйшым пасяджэнні ён мае намер ініцыяваць абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі.
Хофрэйтар, як сцвярджаецца, таксама пагадзіўся с Латушкам, што “не варта прызнаваць выбарамі фарс”, які Лукашэнка плануе арганізаваць у Беларусі ў 2025 годзе.
Прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за здзейсненыя ім злачынствы абмяркоўвалася падчас сустрэчы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі з міністрам юстыцыі Германіі Марка Бушманам у Берліне 15 кастрычніка. Таксама пытанне падымалася на сустрэчы з “групай сяброў Беларусі” ў Бундэстагу.

- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларускія ўлады не прымаюць пярэчанні ФРГ на рашэнне аб закрыцці мінскага офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа сайце Нацбібліятэкі пасля публікацыі “Позірку“ выправілі тэрытарыяльную прыналежнасць Турава (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на беларуска-літоўскім напрамку ў жніўні вырасла ў 4 разы, кіраўнік САДМ сыходзіць у адстаўку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 17 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

