У Беларусі пачалася адпраўка ў войскі, увосень шэрагі папоўніць каля 10 тыс. чалавек

22 кастрычніка, Позірк. Адпраўка грамадзян, прызваных ва Узброеныя сілы, унутраныя войскі МУС, органы дзяржбяспекі і пагранічнай службы, пачалася 22 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
У першы дзень кампаніі ў войскі накіруюць каля 1 тыс. прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі сіл спецаперацый УС, Мінскай вайсковай камендатуры, 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (вайсковы гарадок Печы ў Барысаве, Мінская вобласць).
“Усяго на ўкамплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых адзінак у кастрычніку — лістападзе плануецца накіраваць каля 10 тыс. чалавек”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ва УС цырымонія прыняцця навабранцамі прысягі пройдзе 23 лістапада.
Указ “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня.
У 2023 годзе дакумент пра восеньскі прызыў быў падпісаны 27 ліпеня, у 2022-м — 4 ліпеня, у 2022-м — 20 ліпеня, у 2020-м — 3 жніўня, у 2019-м — 22 ліпеня.
У Беларусі штогод праходзяць два прызывы — восеньскі і вясновы, для кожнага падпісваюцца асобныя ўказы.
На пачатку 2023 года былі зніжаныя патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія прымяняюцца пры вызначэнні прыдатнасці да праходжання вайсковай службы. У прыватнасці, верхняя мяжа масы, пры якой грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, узнятая з 90 да 100 кг. Пры гэтым мужчын, якія важаць больш за 100 кг, дазволена прымаць у органы пагранічнай службы, а таксама спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і вайсковыя часці.
Раней не прыпісваліся да прызыўных участкаў і прызнаваліся непрыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве ў мірны час грамадзяне з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела 37 кг/м2 (больш за 117 кг пры сярэднім для беларускіх мужчын росце 178 см), з блізарукасцю любога вока на адным з мерыдыянаў 6–8 дыёптрый. Цяпер такія грамадзяне прызнаюцца абмежавана прыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве. Як і раней, яны застаюцца прыдатнымі з абмежаваннямі да службы на падставе кантракта у спецыяльных злучэннях.
За ўхіленне ад службы прадугледжаная адказнасць паводле арт. 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу).
Паводле даных Вярхоўнага суда, колькасць грамадзян, якіх прыцягваюць да адказнасці паводле гэтага артыкула, памяншаецца. У 2016 годзе паводле арт. 435 КК было асуджана 676 асоб, у 2023-м — 266.

- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка