Інфляцыя па выніках года не перавысіць 6%, ВУП вырасце на 4,5% — прагноз эксперта
22 кастрычніка, Позірк. Беларуская эканоміка па выніках года вырасце не больш чым на 4,5%, заявіў на брыфінгу 22 кастрычніка старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
На яго думку, ВУП па выніках года павялічыцца на 4–4,5%, у 2025-м — на 1–2%.
“Адным з паказчыкаў стану [эканомікі], на які трэба звяртаць увагу, з’яўляецца інфляцыя, асабліва ў сектары нерэгулюемых паслуг. Яны не схільныя да наўпроставага кантролю і дырэктыўнага ўсталявання цэн, — адзначыў эксперт. — Пакуль інфляцыя застаецца стрыманай. Улады даволі кансерватыўна падыходзяць да павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў, што тлумачыць іх жаданне ўтрымаць інфляцыю ў рамках мэтавага паказчыка — 6%”.
Харытончык падкрэсліў, што сёння цэнавы кантроль “моцна абмяжоўвае перанос узрослых выдаткаў на спажывецкія кошты”.
“Я лічу, што інфляцыйны навес істотны, але не крытычны з пункту гледжання рэзкага пагаршэння фінансавага стану прадпрыемстваў і ўзнікнення нейкіх сур’ёзных крызісных з’яў. Базавы прагноз па інфляцыі — каля 5,5–6% у гэтым годзе, і ў раёне 6–8% — у 2025-м”, — сказаў эксперт.
Эканамічная актыўнасць у Беларусі, паводле яго слоў, заставалася ў трэцім квартале на “рэкордна высокім узроўні”, аднак “усё больш відавочна выяўляюцца фактары, якія стрымліваюць рост выпуску”.
Па выніках студзеня — верасня агульны аб’ём ВУП склаў 180,4 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 4,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У 2023 годзе ВУП павялічыўся на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
Міжнародны валютны фонд чакае рост беларускай эканомікі на ўзроўні 2,4%, Сусветны банк — 4%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 4,2%, даследчы цэнтр BEROC — 4%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 3,7%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.
У студзені — верасні спажывецкія кошты выраслі на 3,8%. Харчаванне стала даражэйшым на 3,7%, нехарчовыя тавары — на 3,32%, паслугі — на 4,56%.
За апошні месяц інфляцыя склала 0,44%. Харчовыя тавары падаражэлі на 0,51%, нехарчовыя — на 0,48%, паслугі — на 0,25%.
Рост цэн за 12 месяцаў (верасень да верасня) склаў 6% (на харчовыя тавары — 7,5%, нехарчовыя — 4,2%, на паслугі — 5,6%).
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка