Цэны на паліва ў Беларусі 19 красавіка зноў вырастуць на дзве капейкі
18 красавіка, Позірк. Узровень “гарантаваных максімальных рознічных цэн на маторнае паліва на АЗС” 19 красавіка павысіцца на дзве капейкі, вынікае з інфармацыі канцэрна “Белнафтахім”.
Цэны за адзін літр складуць:
АІ-92 — 2,46 рубля;
АІ-95 — 2,56;
АІ-98 — 2,78;
дызельнага паліва — 2,56.
Раней “Белнафтахім” паведаміў, што з 15 сакавіка ў межах паэтапнай стратэгіі адпускныя цэны на АЗС будуць павышаны на 16 капеек за літр паліва, “з крокам па дзве капейкі на тыдзень”.
Адзначалася, што рашэнне прынята з улікам “усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у суседніх дзяржавах”.
20 траўня 2024 года канцэрн абвясціў пра паэтапнае павышэнне кошту аўтамабільнага паліва на восем капеек — па капейцы цягам васьмі тыдняў. Заключны, восьмы раз яно падаражэла 9 ліпеня.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


