Беларусь падпісала дакументы аб палётах з Саудаўскай Аравіяй, Кувейтам і Марока
23 кастрычніка, Позірк. Беларусь падпісала дакументы ў сферы грамадзянскай авіяцыі з Саудаўскай Аравіяй, Кувейтам і Марока, паведамляе прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.
Гэта адбылося ў рамках міжнароднай канферэнцыі ICAN 2024, якая праходзіць у Малайзіі.
У прыватнасці, паміж Мінскам і Эр-Рыядам заключана міжурадавае пагадненне аб паветраных зносінах (ухвалена Мінскам 2 кастрычніка), з Эль-Кувейтам — мемарандум аб узаемаразуменні ў гэтай сферы, з Рабатам — пратакол перагавораў па выніках кансультацый.
Акрамя гэтага беларускі бок абмеркаваў з авіяцыйнымі ўладамі ААЭ перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.
У Беларусі авіяперавозкамі займаецца кампанія “Белавія”, якая ажыццяўляе палёты ў дзевяць краін.
Авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза пасля інцыдэнту 23 траўня 2021 года, калі ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак. 7 снежня 2023 года яны былі працягнутыя яшчэ на 180 дзён.
9 жніўня 2023 года “Белавія” патрапіла ў санкцыйны спіс ЗША.
3 лістапада 2023 года генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец прызнаў, што планы па мадэрнізацыі флота самалётаў авіякампаніі “Белавія” былі парушаны з-за ўвядзення заходніх санкцый.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка