Лукашэнка назваў “дурнямі” Трампа і Харыс — кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША

24 кастрычніка, Позірк. Прэзідэнцкія выбары ў ЗША — “жудасныя, дурныя”, а кандыдаты Камала Харыс і Дональд Трамп — “дурні”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 кастрычніка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 1”.
Відэафрагмент размовы з прапагандысткай Вольгай Скабеевай апублікаваны на неафіцыйным тэлеграм-канале прэс-службы Лукашэнкі “Пул Першага”.
“Слухайце, дурні ўсе, чэснае слова. Я часта кажу: калі б гэта ў нас ці ў Расіі, ніводнага дурня не абралі б — ні аднаго, ні другога. Жудасныя. Гэтая — некампетэнтная, а той ляпае чорт ведае што”, — сказаў Лукашэнка.
“Ну навошта ты абражаеш, жанчына ўрэшце рэшт, — дадаў ён, відавочна, маючы на ўвазе перадвыбарчую рыторыку Трампа. — Мужыкі нармальныя з жанчынамі не ваююць. Дура, такая-сякая. Ну ўяві ў Расіі ці ў Беларусі нехта выйшаў: “Дурань”. Гэта ад сябе адштурхнуў велізарную колькасць людзей”.
Паводле слоў Лукашэнкі, яму “не падабаецца тэзіс [Трампа] заканчэння вайны з Украінай”. Пры гэтым на выбарах у ЗША ён падтрымлівае менавіта яго.
“Прыйдзе новы чалавек — нешта, магчыма, будзе новае. Прынамсі, нагаварыў жа шмат. Таму можна будзе і спытаць. Вось толькі з гэтых пазіцый. А не таму, што падабаецца мне Трамп або яго праграма. Гэта глупства такое… Не ведаю, куды мільярд долараў выдаткавалі адзін штаб і іншы. Яны куды глядзяць? Хоць бы ўжо асяклі і падказалі. Хоць Дональда Трампа вельмі складана асякчы, вы гэта разумееце”, — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка, яго атачэнне і прапагандысты рэгулярна абражаюць сваіх палітычных апанентаў у публічных выступах.
У ліпені 2021 года Лукашэнка назваў свайго суперніка на выбарах 2020-га Святлану Ціханоўскую “дурай” і “мярзотніцай”. Пры гэтым ён рэгулярна заяўляе, што “з жанчынамі не ваюе”.
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада 2024 года.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка