Грамадзянін Ізраіля пасля прылёту ў Мінск не задэклараваў буйную суму грошай — распачатая крымінальная справа

5 кастрычніка, Позірк. У пасажыра, які прыбыў у Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам з Тэль-Авіва, выяўленыя незадэклараваныя наяўныя сродкі — каля 33 тыс. долараў у эквіваленце, паведаміла 5 кастрычніка прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, грамадзянін Ізраіля праходзіў праз “зялёны” калідор, які прадугледжвае, што асобе, што перасякае мяжу, няма чаго дэклараваць. Разам з тым у яго багажы была знойдзеная наяўнасць у розных валютах.
ДМК звярнуў увагу на тое, што выяўленая сума больш як у тры разы перавышае ліміт сродкаў, якія можна перамяшчаць без пісьмовага дэкларавання.
Аператыўная мытня распачала ў дачыненні да мужчыны крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228 КК (кантрабанда). Паводле гэтай часткі артыкула, незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў у буйным памеры караецца штрафам, абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Паводле інфармацыі ДМК, грашовыя сродкі пры гэтым будуць канфіскаваныя.
Камітэт нагадаў, што наяўныя сродкі, якія роўныя або перавышаюць суму, эквівалентную 10 тыс. долараў, пры перасячэнні мяжы неабходна пісьмова дэклараваць, накіраваўшыся праз “чырвоны” калідор.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



