Ціханоўская назвала атаку на беларускі цэнтр у Вільнюсе чарговай правакацыяй рэжыму Лукашэнкі
26 кастрычніка, Позірк. “Чарговай падстроенай рэжымам у Мінску правакацыяй” назвала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская напад на Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільнюсе.
“[Аляксандр] Лукашэнка і [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін адчайна спрабуюць падзяліць літоўцаў і беларусаў, але наша адзінства мацнейшае за іх страх”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Раніцай 26 кастрычніка супрацоўнікі згаданага цэнтра знайшлі сляды агню на ўваходных дзвярах у будынак, дзе апрача гэтай арганізацыі месціцца Беларускі музей імя Івана Луцкевіча.
На сцяне будынка нехта таксама пакінуў надпіс “Dink iš Lietuvos” (“Вымятайся з Літвы”), а таксама сапсаваў мурал з “дыджэямі перамен” (выява Кірыла Галанава і Улада Сакалоўскага, што ўключылі кампазіцыю “Перамен” Віктара Цоя 6 жніўня 2020 года ў Кіеўскім скве Мінска на “дзіцячым свяце”, якое ўлады зладзілі, каб не даць магчымасці сабрацца праціўнікам Аляксандра Лукашэнкі).
У ноч на 4 верасня невядомыя разбілі шкло Цэнтра беларускай супольнасці і культуры. Тады ж нехта абстраляў з пнеўматычнай зброі памяшканне, дзе праводзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага патрыярхата ў Вільнюсе, у акне засталася адтуліна.
У ноч на 28 ліпеня на будынку беларускай крамы сувеніраў “Кропка” ў Вільнюсе невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове “Вяртайцеся дадому, беларускія свінні” і разбілі акно.
Дэмакратычныя сілы Беларусі лічаць гэтыя інцыдэнты правакацыяй з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка