Шэраг беларускіх палітычных структур заклікаў не рызыкаваць жыццём падчас выбараў-2025
28 кастрычніка, Позірк. Шэраг беларускіх палітычных структур заклікаў суайчыннікаў не рызыкаваць жыццём падчас запланаваных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі на наступны год прэзідэнцкіх выбараў.
“У сувязі з прызначанымі на 26 студзеня 2025 года электаральнымі мерапрыемствамі, удзельнікі Мемарандума: партыя Народная Грамада, партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і аргкамітэт партыі Краіна Для Жыцця звяртаюцца з сумеснай Заявай, — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале “Народнай Грамады” (захаваны аўтарскі стыль; аніводная з пералічаных структур не зарэгістраваная ў Беларусі). — Мы не прымаем удзел у фарсе! Няма гучных лозунгаў для краіны, якая пагрузілася ў цемру. Наш заклік — Жывіце. Кожны дзень, кожную хвіліну, бо гэта галоўная каштоўнасць. Няма ніякіх “дат”. Перамагае Праўда і Вера дадзеныя Богам. Не рызыкуйце самым каштоўным”.
23 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 26 студзеня 2025 года. У той жа дзень Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы, карэспандэнту тэлеканала “Россия 1” Вользе Скабеевай, што мае намер “балатавацца на новы тэрмін”.
Пра планы вылучыць сваю кандыдатуру таксама заявіў старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч.
Старшыня ліквідаванага ўладамі “Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, які жыве за мяжой, накіраваў у Цэнтрвыбаркам заяву, спіс ініцыятыўнай групы і іншыя дакументы, “неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі суайчыннікаў галасаваць на іх “супраць усіх”. Сцвярджаецца, што галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — верасні 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПадзенне пагалоўя буйной рагатай жывёлы адзначана ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП у Мінску скарацілася за год на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Беларусаў спрабуюць пераканаць, што без Лукашэнкі і Пуціна нічога не свеціць, але гэта не такМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПрадстаўленне Масквой інтарэсаў Мінска ў Сусветным банку ўзмоцніць успрыманне краіны як сатэліта РФ — КавалеўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц колькасць работнікаў у Беларусі знізілася амаль на 10 тысячМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка