Адмоўнае сальда гандлю таварамі за верасень 2024 года павялічылася амаль на 1 млрд долараў
31 кастрычніка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — верасні 2024 года склаў 63 млрд 890,6 млн долараў — на 5,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт за дзевяць месяцаў дасягнуў 30 млрд 250,8 млн долараў (+3,3%), імпарт — 33 млрд 639,8 млн (+7,3%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 389 млн даляраў (у студзені — верасні 2023-га было 2 млрд 47,4 млн).
У студзені 2024 года адмоўнае сальда складала 166,1 млн долараў, студзені — лютым — 458 млн, студзені — сакавіку — 934 млн, студзені — красавіку — 1 млрд 271,5 млн, студзені — траўні — 1 млрд 913,1 млн, студзені — чэрвені — 1 млрд 745,3 млн, студзені — ліпені — 2 млрд 280,7 млн, студзені — жніўні — 2 млрд 426,2 млн. Такім чынам, па выніках дзевяці месяцаў яно павялічылася на 962,8 млн долараў.
Знешнегандлёвы абарот тавараў у 2023 годзе склаў 83 млрд 424,5 млн долараў (+8,6% да 2022-га): экспарт — 40 млрд 168,2 млн (+4,7%), імпарт — 43 млрд 256,3 млн (+12,4%). Адмоўнае сальда — 3 млрд 88,1 млн долараў.
Звесткі па краінах і пазіцыях Белстат апошнія гады не публікуе.
Паводле інфармацыі Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — жнівень 2024 года склаў 64 млрд 656,5 млн долараў — на 4,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (61 млрд 746,4 млн). Экспарт дасягнуў 32 млрд 420,2 млн (30 млрд 935,6 млн; +4,8%), імпарт — 32 млрд 236,2 млн (30 млрд 810,7 млн; +4,9%). Станоўчае сальда склалася на ўзроўні 184 млн долараў (годам раней было адмоўнае ў памеры 124,9 млн долараў).
- ЭканомікаБеларусь другі квартал запар займае трэцяе месца ў ЕАЭС па дарагоўлі бензіну і дызпаліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Латвія спыніла больш за 5 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай рады "адрынуць так званыя выбары" ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка