Сіярта ў Мінску: Мы не любім санкцыі

31 кастрычніка, Позірк. “Мы, венгры, робім выснову, што калі санкцыі не дзейнічаюць, не варта імі займацца, не варта іх навязваць”, — заявіў міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта па выніках перагавораў з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым 31 кастрычніка ў Мінску.
“Прытрымліваючыся стратэгіі эканамічнага нейтралітэту, мы не любім санкцыі. Мы лічым, што трэба прыбраць перашкоды і забяспечыць свабоду сусветнай эканоміцы для дзеяння”, — цытуюць яго беларускія дзяржСМІ.
Паводле яго сцвярджэння, еўрапейская эканоміка “больш пакутуе з-за санкцый, чым тыя краіны, супраць якіх яны ўводзіліся”, да таго ж “знайшлося шмат шляхоў і шмат жадаючых” для іх абыходу.
Урад Беларусі ўключыў Венгрыю ў спіс “недружалюбных” краін.
Пры гэтым Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюяза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з Мінскам. Як член ЕС яна далучылася да санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, аднак прадстаўнікі венгерскіх улад неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх.
Сіярта рэгулярна наведвае Мінск. Візіты адбыліся ў лістападзе 2023 года і ў траўні 2024-га.
Іх раскрытыкавалі беларускія дэмсілы.
9 верасня паведамлялася аб акрэдытацыі аташэ па пытаннях абароны, ваеннага і ваенна-паветранага аташэ пры пасольстве Венгрыі ў Беларусі палкоўніка Іштвана Богнара. “адказнай і актыўнай пазіцыяй, паслядоўна праводзіць узважаную міралюбівую палітыку”.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



