Лукашэнка прызначыў Рыбакова гендырэктарам “Беларуськалія” і прапанаваў прадаваць прадукцыю блізка да сабекошту (дапоўнена)
4 лістапада, Позірк. Аб прызначэнні новага генеральнага дырэктара ААТ “Беларуськалій” паведаміла 4 лістапада прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўніком прадпрыемства прызначаны Андрэй Рыбакоў, які да гэтага ўзначальваў дзяржканцэрн “Белнафтахім”. Яго месца зойме Ілля Ікан, які кіраваў прадпрыемствам “Полацк-Шкловалакно”.
Папярэдні дырэктар Іван Галаваты быў генеральным дырэктарам “Беларуськалія” з лістапада 2014 года.
Падчас сённяшняга прызначэння Лукашэнка прапанаваў прадаваць прадукцыю прадпрыемства на ўнутраным рынку па кошце, блізкім да сабекошту.
Пры гэтым ён запатрабаваў “рэалізаваць мінеральныя ўгнаенні ва ўмовах санкцыйнага ціску ⟨…⟩ у выглядзе гатовай прадукцыі — у прыватнасці, у выглядзе харчавання”:
“Па прадуктах харчавання шалёны попыт, вы гэта бачыце. І ў суседняй дзяржаве, на суседнім рынку (РФ. — “Позірк”.), і Кітай гатовы спажываць, і іншыя. Давайце нарэшце ўнясём дастатковую колькасць мінеральных угнаенняў у сельскую гаспадарку, каб атрымаць большы ўраджай у раслінаводстве — адпаведна, у жывёлагадоўлі атрымаць больш малака і мяса і прадаць іх”, — цытуюць яго дзяржСМІ.
“Беларуськалій” з’яўляецца адным з лідэраў сусветнага рынку калійных мінеральных угнаенняў, і адным з галоўных напаўняльнікаў бюджэту Беларусі (пасля ўведзеных санкцый пазіцыі прадпрыемства крыху аселі).
Абмежаванні адносна прадпрыемства з боку ЕС уведзены ў 2021 годзе.
18 верасня паведамлялася, што Суд Еўрапейскага саюза адхіліў іскі аб зняцці санкцый, пададзеныя “Беларуськаліем”, Галаватым і Беларускай калійнай кампаніі.
Як вынікае з дакументаў, апублікаваных на сайце суда, “Беларуськалій”, БКК і Галаваты “падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі”, здабываюць з гэтага выгаду і маюць дачыненне да “прыгнечання грамадзянскай супольнасці”.
Паведамлялася, што пазоўнікі спрабавалі аспрэчыць гэтыя тэзісы і настойвалі на выключэнні іх з санкцыйных спісаў ЕС, аднак суд не палічыў іх аргументы пераканаўчымі.
“Беларуськалій”, паводле апублікаваных дакументаў, “з’яўляецца асноўнай крыніцай даходу для рэжыму Лукашэнкі, дзяржава гарантуе яму манапольныя правы на экспарт калійных угнаенняў”. У выніку такіх “прэферэнцыйных адносін з боку беларускіх уладаў заяўнік атрымлівае істотны даход”, а значыць – “выгаду ад рэжыму Лукашэнкі, і падтрымлівае яго”.
Аналагічна аргументавана захаванне ў санкцыйным спісе і БКК, якая “з’яўляецца экспартным падраздзяленнем беларускага дзяржаўнага вытворцы калійных угнаенняў”.
Персанальныя санкцыі супраць Галатага былі пакінутыя ў сіле, бо, згодна з заключэннем суда ЕС, ён цесна звязаны з Лукашэнкам і членамі яго сям’і, а таксама нясе адказнасць за палітычныя рэпрэсіі, у прыватнасці, за прыгнечанне забастовачнага руху на прадпрыемстве ў 2020 годзе.
Суд абавязаў “Беларуськалій”, БКК і Галавата пакрыць выдаткі на разгляд іскаў.
Галаваты, “Беларуськалій” і БКК былі ўключаны ў шосты санкцыйны пакет ЕС у чэрвені 2022 года. У снежні 2023 года суд ЕС прыняў рашэнне адхіліць пазоў тэрмінала навалачных грузаў у літоўскай Клайпедзе (Biriu kroviniu terminalas, BKT), які часткова належыць “Беларуськалію” супраць Савета ЕС.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства