Ціханоўская прыбыла ў Германію для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 35-годдзю падзення Берлінскай сцяны

8 лістапада, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 9 лістапада возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 35-годдзю падзення Берлінскай сцяны.
Пра прыбыццё ў Берлін палітык паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Падзенне сцяны яна назвала “важнай вяхой у барацьбе за свабоду ў Еўропе”.
“З нецярпеннем чакаю сустрэчы з палітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі”, — адзначыла Ціханоўская.
Берлінская сцяна — назва комплексу інжынерна-тэхнічных збудаванняў і ўмацаванняў з абсталяванай забароненай зонай, збудаваных камуністычнымі ўладамі ГДР па ўказанні кіраўніцтва СССР вакол дэмакратычнага Заходняга Берліна па лініі размежавання. Існавала з 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989 года. Разбурэнне сцяны стала сімвалам аб’яднання Германіі і дэмакратызацыі Еўропы.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

