Дзяржпрапаганда ў флэшмобе ў падтрымку балельшчыцы з беларускай дзяржсімволікай у Польшчы выкарыстоўвае дзяцей
9 лістапада, Позірк. Падчас флэшмобу ў падтрымку заўзятаркі з беларускай дзяржсімволікай на футбольным матчы ў Варшаве дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае дзяцей.
Верагодна, размова ідзе аб удзельніках спартыўных секцый або дзіцяча-юнацкіх школ. Відэаролікі з іх удзелам 9 лістапада распаўсюдзіла ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства спорту і турызму.
На запісах дзеці ў суправаджэнні дарослых у спартыўных залах хорам дзякуюць балельшчыцы па імені Таццяна.
7 лістапада на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прайшоў матч Лігі канферэнцый УЕФА, у якім сталічная польская “Легія” разграміла мінскае “Дынама” з лікам 4:0.
Падчас матчу як польскія, так і беларускія заўзятары крытыкавалі ўлады Беларусі: скандавалі заявы — часам нецэнзурныя — у адрас рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, вывешвалі на трыбунах плакаты з адпаведнымі надпісамі.
Заўзятары патрабавалі вызвалення палітвязняў, падтрымалі ваюючых ва Украіне добраахвотнікаў, у тым ліку загінулых, а таксама палітвязня, футбольнага фаната Сяргея Пацукевіча (асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі).
Акрамя гэтага, заўзятары вывесілі на трыбуне банер, які адсылае да шматлікіх фактаў знішчэння і апаганення польскіх пахаванняў у Беларусі: “Смерць Лукашэнку і ягоным паплечнікам за знішчэнне магіл польскіх герояў”.
У скандаваннях і плакатах згадваліся таксама “ланцужныя сабакі рэжыму” МУС, КДБ і ГУБАЗіК.
На стадыёне было шмат беларусаў з бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Матч планаваўся да паказу ў Беларусі на тэлеканале СТВ, аднак пасля заклікаў у сацсетках да актыўнага выкарыстання гледачамі нацыянальнай і пратэстнай сімволікі, трансляцыя была адменена.
На трыбуне для віп-гасцей была заўважана самотная жанчына з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам і ў адзенні ў яго колерах. У інтэрв’ю спартыўнаму журналісту Аляксандру Івуліну яна паведаміла, што падтрымлівае дзяржсімволіку, пражывае ў Польшчы і знаходзіцца ў шлюбе з палякам.
Дзяржаўная беларуская прапаганда на наступны дзень запусціла кампанію падтрымкі і прамаціравання дзеянняў жанчыны, якая назвалася Таццянай, пад лозунгам “Адна супраць усіх”. Супрацоўнікі сілавых ведамстваў і спартсмены ўдзельнічаюць у адпаведных відэароліках. Некаторыя відэа суправаджаюцца тэматычнай рэп-кампазіцыяй.
Пры гэтым выкарыстоўваюцца фрагменты відэа Івуліна.
ФК “Дынама-Мінск” у сацсетках таксама падтрымаў дзеянні жанчыны. У адным з ролікаў здымаюцца непаўналетнія выхаванцы клуба.
Паводле звестак “Нашай нівы”, гаворка ідзе пра 33-гадовую Таццяну Даміну, якая нарадзілася ў Бярозе (Брэсцкая вобласць).
Пасля трох матчаў групавой стадыі Лігі канферэнцый мінскае “Дынама” не мае набраных ачкоў. Раней беларускі клуб прайграў шатландскаму “Хартсу” (1:2) і фінскаму ХІКу (0:1).
Латушка падзякаваў варшаўскім заўзятарам за крытыку Лукашэнкі падчас матчу "Легіі" і мінскага "Дынама"
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+