Гран-пры конкурсу маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA атрымала аўтар пад псеўданімам
18 лістапада, Позірк. У конкурсе-выставе маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі ART PRADMOVA, які праводзіцца ў рамках беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, сёлета ўзяло ўдзел удвая болей аўтараў, чым год таму. Пра гэта паведаміла на цырымоніі ўзнагароджання 17 лістапада ў Варшаве куратар конкурсу Наста Кветкава, не ўдакладніўшы лік удзельнікаў.
Арганізатар фестывалю, намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі адзначыў, што ідэя конкурсу з’явілася ў 2019 годзе, калі стала зразумела, што “трэба нешта рабіць з беларускай кніжнай ілюстрацыяй”. “З аднаго боку гэта тэма мае таленавітых творцаў, таленавітую беларускую школу, але з іншага боку яна мала развіваецца праз тое, што ў Беларусі не настолькі добра развіты кніжны рынак ілюстрацыі”, — адзначыў ён.
За гэтыя пяць гадоў задачы арганізатараў конкурсу сталі “больш аб’ёмныя і больш амбітныя”, сказаў Баркоўскі, абвясціўшы пра намер стварыць на яго базе “структуру для беларускіх ілюстратараў і дызайнераў кніг”.
Як паведаміла Наста Кветкава, частка канкурсантаў з меркаванняў бяспекі ўдзельнічала ў конкурсе ананімна. Сярод такіх і яго пераможца, якая пад псеўданімам S. прадставіла ілюстрацыі да выдання “Сон у поўню”.
Ніхто з лаўрэатаў конкурсу не здолеў прыехаць у Варшаву, але яны мелі магчымасць назіраць за цырымоніяй узнагароджання анлайн. Былі абвешчаныя пераможцы ў шасці намінацыях, а таксама ўладальнік гран-пры.
У хуткім часе, адзначыла Кветкава, усе працы лаўрэатаў будуць прадстаўлены на інстаграм-старонцы беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які праходзіць у Варшаве 15-18 лістапада.
Год таму гран-пры конкурсу атрымала Вольга Пранкевіч, выпускніца мастацкай вучэльні імя Глебава і Санкт-Пецярбурскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя Штыгліца па спецыяльнасці манументальна-дэкаратыўны жывапіс. У 2019-2021 гадах працавала мастаком-афарміцелем у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка