На пагранзаставе “Церабунь” паблізу польскай мяжы здзейсніў самагубства вайсковец

19 лістапада, Позірк. Труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду быў знойдзены раніцай 18 лістапада на тэрыторыі памежнай заставы “Церабунь” (Брэсцкі раён) паблізу польскай мяжы. Пра гэта паведаміла Брэсцкая Чырвонасцяжная пагранічная група імя Дзяржынскага.
Паводле прэс-рэлізу, з сабой пакончыў радавы 2002 года нараджэння, які быў прызваны ў красавіку 2024 года і праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе. Прычыны здарэння высвятляюцца.
Памежная застава “Церабунь” — бліжэйшая да пункта пропуску Казловічы (Кукурыкі з польскага боку).
13 жніўня Дзяржаўны пагранічны камітэт (ДПК) паведаміў пра самагубства вайскоўца на заставе “Дзівін” Пінскага пагранічнага атрада (Брэсцкая вобласць, каля мяжы з Украінай).
8 чэрвеня на ўчастку заставы “Усава” (Гродзенскі раён, на стыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы) было знойдзена цела малодшага сяржанта памежных войскаў “з прыкметамі суіцыду”.
У 2023 годзе паведамлялася пра некалькі выпадкаў самагубства ў беларускім войску.
На тэрыторыі памежнай заставы “Роза Люксембург” Мазырскага памежнага атрада (Ельскі раён Гомельскай вобласці) 11 снежня было знойдзена цела вайскоўца 2003 года нараджэння з прыкметамі суіцыду.
У ноч на 4 жніўня ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры (вайсковы гарадок Печы ў Барысаве, Мінская вобласць) застрэліўся жаўнер тэрміновай службы.
10 красавіка ў Брэсце застрэліўся 20-гадовы жаўнер тэрміновай службы, які служыў у 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.
Цела вайскоўца “з прыкметамі суіцыду” было знойдзена 20 сакавіка ў памяшканні аддзялення пагранкантролю “Высока-Літоўск” на беларуска-польскай мяжы.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



