“Белмытсэрвіс” выказаўся за стварэнне “бясшвовай лагістыкі” з Пакістанам
25 лістапада, Позірк. Пры наладжванні “правільных партнёрскіх стасункаў” прадпрыемствы Беларусі і Пакістана могуць скараціць выдаткі на дастаўку сваёй прадукцыі адзін аднаму “працэнтаў на 15”, заявіў гедырэктар лагістычнага аператара “Белмытсэрвіс” Дзмітрый Кавалёнак на палях двухбаковага бізнес-форуму, які адкрыўся ў Ісламабадзе перад візітам Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле яго слоў, якія прыводзяць дзяржаўныя медыя, неабходна “выпрацаваць агульныя транспартныя рашэнні”, каб “была бясшвовая лагістыка, і грузы не прастойвалі ні ў Беларусі, ні ў порце Расійскай Федэрацыі, ані ў порце Пакістана”.
Гэтаму, як адзначаюць дзяржСМІ, будзе садзейнічаць падпісанне падрыхтаванага бакамі праекта аб міжнародных аўтамабільных зносінах. У дакуменце вызначаюцца “парадак ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў, умовы ўзаемнага вызвалення перавозчыкаў ад выплаты мытных пошлін, падаткаў і збораў, звязаных з выкарыстаннем транспартных сродкаў”.
Варта адзначыць, што “Белмытсэрвіс” з чэрвеня 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, са снежня 2023-га — пад санкцыямі ЗША.
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Міхаіл Мятлікаў заявіў, што ў рамках двухбаковага бізнес-форуму гатовыя да падпісання восем дакументаў на агульную суму больш за 17 млн долараў. У форуме ўдзельнічае больш за 40 прадстаўнікоў айчынных прадпрыемстваў.
Паводле слоў кіраўніка БелГПП, у 2023 годзе беларускі экспарт у Пакістан “дадаў 250%” у параўнанні з 2022-м. Сёлета таксама адзначаецца рост: за паўгоддзе — “плюс 130%” да леташняга паказчыку. “Тэмпы росту нашага экспарту сапраўды ўражваюць. І ўжо за гэты прамежак часу, за паўгода, экспарт склаў больш за 17 млн долараў”, — паведаміў Мятлікаў.
Звестак пра ўзаемны гандаль за 2022 і 2023 год у адкрытым доступе няма. Паводле інфармацыі амбасады Беларусі ў Пакістане, у студзені — жніўні 2021 года тавараабарот складаў 53,2 млн долараў, на беларускі экспарт прыпадала 44,3 млн.
Супаставіўшы словы Мятлікава са статыстыкай за 2021 год, можна зрабіць выснову, што беларускі экспарт у Пакістан у 2022-м рэзка скараціўся.
На пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх стасункаў, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1,5 раза ў параўнанні з папярэднім годам”. У дакуменце адзначана, што Беларусь можа дапамагчы Пакістану дасягнуць мэты павялічыць агульны экспарт краіны да 100 млрд долараў.
Лукашэнка наведвае Пакістан 25–27 лістапада.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка