У рамках 87 палітычна матываваных крымінальных спраў на мінулым тыдні судзілі 106 чалавек

25 лістапада, Позірк. З 18 па 22 лістапада беларускія суды разгледзелі 87 палітычна матываваных крымінальных спраў, па якіх судзілі 106 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, не менш за 11 працэсаў былі закрытымі. Самы распаўсюджаны крымінальны артыкул у рамках згаданых спраў — 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). На падставе яго судзілі 35 чалавек.
Паводле дыфамацыйных артыкулаў быў асуджаны 41 чалавек.
Сама меней 6 чалавек паўсталі перад судом паводле абвінавачання ў “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 КК). Паводле гэтага артыкула пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года асуджана не менш як 88 чалавек, у тым ліку 13 жанчын.
“Вясна” падкрэслівае, што пасля падзей 2020 года ў Беларусі “працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій”. “Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследаваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне праводзяцца вобшукі і затрыманні”, — адзначаюць праваабаронцы.
Раней яны канстатавалі, што рэальны маштаб пераследу ў Беларусі можа быць значна большым, “праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі”.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы звяртаюць увагу на імітацыю канкурэнцыі.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Прынцыповасць Статкевіча дае нам усім прыкладМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка