Старонка ў Х спэцамбасадара Літвы па Беларусі стала “экстрэмісцкай”, Ціханоўская бачыць у гэтым страх Лукашэнкі

26 лістапада, Позірк. Кантэнт старонкі амбасадара па асаблівых даручэннях МЗС Літвы ў дачыненні да Беларусі Асты Андрыяўскене ў сацыяльнай сетцы Х прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Адпаведнае рашэнне 21 лістапада прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 26 лістапада адзначыла на сваёй старонцы ў Х, што “так званы “экстрэмісцкі” спіс працягвае расці, як і рэпрэсіі”. Гэта, на яе думку, з’яўляецца “відавочнай прыкметай страху” рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
“Цяпер спіс уключае ў сябе больш за 6.500 пунктаў, траціна дададзеная ў 2024 годзе. Нават акаўнт у X амбасадара Літвы па асаблівых даручэннях у Беларусі Асты Андрыяўскене быў заклеймаваны “экстрэмісцкім”, — напісала палітык.
25 верасня вышэйзгаданы суд прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт старонкі ў Х Артура Міхальскага, які на той момант займаў пасаду ўпаўнаважанага польскага міністра замежных спраў па супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

