Дзве траціны беларусаў, якія імігравалі ў Польшчу, не плануюць вяртацца ў найбліжэйшы год — сацапытанне

26 лістапада, Позірк. 68% грамадзян Беларусі, якія імігравалі ў Польшчу, плануюць застацца ў гэтай краіне “пастаянна або на тэрмін больш за год”, вынікае з сацыялагічнага даследавання, праведзенага Нацыянальным банкам гэтай краіны.
Апытанне праводзілася з 15 красавіка па 5 ліпеня 2024 года, у ім прыняло ўдзел 775 чалавек.
Даследаванне паказала, што імігранты з Беларусі ў асноўным “добра адукаваныя”, 50% з іх — ва ўзросце да 34 гадоў, палова знаходзіцца ў шлюбе.
Аўтары апытання адзначаюць, што шанцы беларусаў на добрую працу ў Польшчы вар’іруюцца ў залежнасці ад полу і часу прыбыцця ў краіну. “Найлепшыя пазіцыі на польскім рынку працы займаюць людзі, якія прыехалі да 2019 года і добра ведаюць польскую мову, — гаворыцца ў даследаванні. — У больш складанай сітуацыі аказаліся людзі, якія прыбылі ў 2020–2021 гадах, асабліва жанчыны”.
Адзначаецца, што беларусы ў Польшчы нярэдка запаўняюць вакансіі на рынку працы ў галінах з вялікай доляй “маскулінізаваных” прафесій. Найбольш распаўсюджаныя месцы працы — прамысловасць, транспарт, ІТ (13% апытаных), будаўніцтва.
Беспрацоўнымі з’яўляюцца 16% рэспандэнтаў.
“Эканамічнае становішча выхадцаў з Беларусі разнастайнае”, — паведамляюць сацыёлагі. Каля 16% амаль увесь даход марнуюць на “бягучае пражыванне”, 37% марнуюць палову ці менш. Амаль 33% рэспандэнтаў “пераводзяць сродкі ў Беларусь”.
Каля 79% удзельнікаў даследавання ацэньваюць свой узровень задаволенасці жыццём у Польшчы як “вельмі добры” ці “добры”.
“Найважнейшай формай дапамогі”, якая палегчыла б знаходжанне і працу ў Польшчы, рэспандэнты назвалі спрашчэнне працэдуры легалізацыі знаходжання (54%).
Няўрадавы Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на даныя Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы паведамляў, што на 31 снежня 2023 года ў гэтай краіне пражывала 118.562 грамадзяніна Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх у краіне. Сярод іх часовы від на жыхарства мелі 69.399 чалавек, пастаянны ВНЖ — 39.553, дадатковую абарону — 6.555, дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 1.160, статус бежанца — 578, часовую абарону — 436, іншыя падставы — 881.
У студзені — верасні 2024 года каля 2,1 тыс. грамадзян Беларусі атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону паводое палітычных матываў.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрызначэнне маркотнага Караніка можа быць метафарай, якая адлюстроўвае стан Акадэміі навук — навукоўца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка