У базу вышуку РФ за паўгода дададзеныя 773 беларусы, сярод іх — экстрадаваны з В’етнама экс-добраахвотнік Верамейчык

26 лістапада, Позірк. У расійскую базу вышуку за апошнія шэсць месяцаў дададзеныя 773 грамадзяніны Беларусі, паведамляе “Медыязона. Беларусь”.
Усяго ў базе РФ цяпер 4.402 чалавека.
Сярод іншых у базу ўключаныя Павел Шурмей і Дзяніс Прохараў — адпаведна дзеючы і былы камандзіры ваюючага ва Украіне палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК).
Таксама ў Расіі абвешчаны ў вышук былы баец ПКК Васіль Верамейчык, у гэтым месяцы экстрадаваны ў Беларусь з В’етнама ў выніку аперацыі КДБ.
Акрамя асоб, звязаных з добраахвотніцкімі падраздзяленнямі ва Украіне, у базу вышуку РФ унесеныя палітыкі, актывісты, былыя палітвязні, журналісты, а таксама сваякі рэпрэсаваных.
У базу дададзеныя журналісты-расследвальнікі праекта “Бюро медыя” Аляксандр Ярашэвіч, Ксенія Вязнікоўцава, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка. У вышуку знаходзяцца трое прадстаўнікоў Беларускага расследвальніцкага цэнтра: яго заснавальнік Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік сайта Лола Бурыева і вядучая праграмы Weekly Top Fake Алена Чарняўская.
У спіс тых, каго адшукваюць, уключаныя прадстаўнікі беларускай службы “Радыё Свабода”: былы кіраўнік Аляксандр Лукашук, экс-дэпутат Вярхоўнага савета, публіцыст Сяргей Навумчык, журналіст і літрэдактар Сяргей Дубавец. Таксама ў вышуку журналістка Кацярына Пытлева і фатограф Аляксандр Васюковіч.
РФ вышуквае палітыка Вячаслава Сіўчыка, былога турэмнага лекара Васіля Завадскага, палітычнага аналітыка Вадзіма Мажэйку, а таксама завочна асуджанага на 10 гадоў зняволення па справе “аналітыкаў Ціханоўскай” Алеся Лагвінца.
13 лютага паведамлялася, што ў базе вышуку расійскага МУС фігуравалі імёны 3.186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, да траўня ў базу дадалі яшчэ больш за 400 грамадзян Беларусі.
6 лютага амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты (цяпер кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі) заявіў, што Мінск і Масква вядуць працу над аб’яднаннем “спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў”. Ён выказаў надзею, што “найбліжэйшым часам гэта будзе вырашана”.
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


