Журналіста Карнея будуць судзіць за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”

28 лістапада, Позірк. Суд Шклоўскага раёна (Магілеўская вобласць) 11 снежня разгледзіць справу 56-гадовага палітвязня, журналіста Ігара Карнея паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі), вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Тараканаў, які ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.
Карней адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, журналіста некалькі разоў змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу.
28 чэрвеня мужчыну ўнеслі ў пералік “асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Ігара Карнея да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Карнея затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у яго доме прайшоў вобшук. Яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэнне крымінальнай справы на волю ён не выйшаў.
Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+