Пуцін: Расія ўклала ў беларускую эканоміку больш за 4 мільярды долараў

6 снежня, Позірк. Расія інвеставала ў эканоміку Беларусі больш за 4 мільярды долараў, заявіў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 6 снежня ў Мінску.
Перыяд, да якога адносяцца гэтыя інвестыцыі, ён не ўдакладніў.
У Беларусі, дадаў кіраўнік Крамля, працуе каля 2,5 тыс. кампаній з расійскім удзелам.
Запланаваная да падпісання 6 снежня Дамова аб фарміраванні адзінага электраэнергетычнага рынку, “дазволіць знізіць кошты для канчатковых спажыўцоў як у Расіі, так і ў Беларусі”, сказаў Пуцін.
Ён адзначыў функцыянаванне пабудаванай “Расатамам” Беларускай АЭС у “планавым рэжыме” і рост маштабаў двухбаковай прамысловай кааперацыі з акцэнтам на імпартазамяшчэнне.
Акрамя таго, перадае яго словы прэс-службы Крамля, “сёння будзе прынята новае рашэнне аб увядзенні камфортных тарыфаў на карыстанне паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, новыя правілы ўступяць у сілу ўжо з 1 сакавіка 2025 года”.
Аляксандр Лукашэнка выказаўся за рэалізацыю адзінай эканамічнай палітыкі і “забеспячэнне роўнасці правоў грамадзян”.
Паводле яго слоў, для гэтага патрэбныя скаардынаваная прамысловая палітыка, агульныя падыходы да забеспячэння харчовай бяспекі, адзіны энергетычны рынак, планамернае дасягненне тэхналагічнага суверэнітэту, “рацыянальнае імпартазамяшчэнне” і ліквідацыя перашкод у двухбаковым гандлі.
“Рэалізуецца толькі 27 імпартазамяшчальных праектаў. Для аб’яднанага рынку Беларусі і Расіі, аб’ём якога ацэньваецца ў 2 трыльёны долараў па сукупным ВУП, гэтая лічба павінна быць, думаю, у сотні разоў большай,” — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Кажучы пра роўнасць сацыяльных правоў у Саюзнай дзяржаве, ён паведаміў, што ў 2023 годзе ў Беларусі медыцынскую дапамогу атрымалі каля 60 тысяч грамадзян РФ.
Закрануўшы тэму эканомікі, Лукашэнка адзначыў, што “беларускія экспартныя грузы пайшлі праз расійскія парты, што прынесла ўзаемную выгаду”, але “нявыкарыстаных рэзерваў пакуль вельмі шмат”.
“Штогод расійскі рынак працы прыцягвае значную колькасць беларусаў, што азначае на сёння недахоп працоўных рук і ў нас — тая ж праблема, што і ў Расіі. Нам патрэбная ўзгодненая палітыка ў гэтай галіне і дзейсныя прававыя механізмы, якія ўлічваюць інтарэсы абодвух бакоў,” — цытуе Лукашэнку прэс-служба Крамля.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


