Па факце аварыі ў Магілёўскай вобласці, у якой загінула цэлая сям’я, распачатая крымінальная справа (дапоўнена)

дададзены абзац 5
7 снежня, Позірк. Па факце аўтамабільнай аварыі, што адбылася 7 снежня ў Магілёўскай вобласці, у выніку якой загінула цэлая сям’я, распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 ст. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле звестак ведамства, трагедыя адбылася апоўдні ў Слаўгарадскім раёне. Легкавы аўтамабіль Kia “у складаных дарожных умовах раптам занесла на паласу сустрэчнага руху”, дзе ён сутыкнуўся з фурай MAN, якая транспартавала металапрофіль.
50-гадовы кіроўца легкавога аўто, яго 43-гадовая жонка і іх 5-гадовае дзіця (жыхары Мінскай вобласці) загінулі. Кіроўца грузавіка шпіталізаваны з траўмамі.
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчымі праводзіцца агляд, фіксуецца следавая карціна, дапытваюцца сведкі. <…> Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
Увечары прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў са спасылкай на начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктара Ротчанкава паведаміла, што прычынай здарэння, паводле папярэдняй інфармацыі, стаў “крайні знос задніх шын легкавога аўто, а таксама зімовая слізкасць, якая ўтварылася на праезнай частцы”.
Раней МУС паведаміла, што аўтааварыя адбылася на 117-м кіламетры аўтадарогі Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы).

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


