Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Анонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

9 снежня, Позірк. Два чалавекі загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 8 снежня да 6:00 9 снежня), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Абедзве трагедыі адбыліся позна ўвечары. У вёсцы Заазер’е (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці) агонь забраў жыццё мужчыны 1955 года нараджэння, у Капылі (Мінская вобласць) — мужчыны 1950 г.н.
Ратавальнікі высвятляюць прычыны ўзгарання і гібелі людзей.
З пачатку года ў краіне адбылося 5.833 пажары (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.417; +7,7%), на якіх загінула 506 чалавек (459; +10,2%), з іх дзяцей — 11 (7; +57,1%).
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю