Продажы новых аўтобусаў МАЗ на рынку РФ за 11 месяцаў знізіліся больш чым удвая

12 снежня, Позірк. У лістападзе 2024 года на расійскім рынку прададзены 31 новы аўтобус Мінскага аўтамабільнага завода — на 40,4% менш, чым у тым жа месяцы 2023-га (52), сведчаць звесткі агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
За 11 месяцаў рэалізаваная 391 адзінка гэтай тэхнікі (799 адз.; -50,8%).
Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 9-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынка Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 1,9%.
Лідарамі продажаў у лістападзе сталі расійскія ПАЗ (836; +58,9% у гадавым вымярэнні) і ЛіАЗ (220; рост у 2,4 разы) і кітайскі Yutong (148; -3,3%).
За 2023 год беларускім прадпрыемствам рэалізавана 925 адзінак гэтага віду транспарту — на 11,1% менш, чым у 2022-м (1.040). Па выніках 2023-га, як і годам раней, МАЗ заняў 6-е месца ў адпаведным сегменце аўтарынка РФ.
“Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб’екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдаткаваныя. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш як 30% патрэбных аб’ёмаў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка на нарадзе па развіцці прамысловасці.
Разам з тым ён адзначыў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”.
25 лістапада ў Саратаве (РФ) праз “тэхнічную няспраўнасць адбылося ўзгаранне рухавіка аўтобуса МАЗ муніцыпальнага маршруту № 19”, паведамляла прэс-служба мэрыі гэтага горада.
У Ленінградскай вобласці (РФ) 30 кастрычніка загарэўся чарговы аўтобус МАЗ. На апублікаваным відэа ён цалкам ахоплены агнём. Пра прычыны ўзгарання не паведамлялася.
Характэрна, што аўтобус згарэў у расійскім рэгіёне, куды беларускія ўлады разлічваюць актыўна пастаўляць пасажырскую тэхніку.
Беларусь гатовая “цалкам задаволіць” патрэбы Санкт-Пецярбурга ў сучасным пасажырскім транспарце, заявіў 25 кастрычніка на пасяджэнні 14-га Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Чыноўнік сцвярджае, што кантракты з Санкт-Пецярбургам для такіх прадпрыемстваў “заўсёды ў прыярытэце”, у прыватнасці, Беларусь хоча пастаўляць у горад “новыя мадэлі беларускіх аўтобусаў, тралейбусаў, электробусаў, трамваяў”. З гэтай мэтай беларускі бок гатовы “прапаноўваць вельмі выгадныя фінансавыя варыянты ўзаемадзеяння пры заключэнні такіх кантрактаў”, сказаў Галоўчанка.
Аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца ў Расіі.
22 кастрычніка паведамлялася аб узгаранні ў Самары аўтобуса МАЗ (2018 год выпуску), які знаходзіўся на канцавым прыпынку ля гандлёвага цэнтра, пасажыраў у ім не было. Прычынай, паводле папярэдняй інфармацыі, стала няспраўнасць электраправодкі.
3 студзеня ў Санкт-Пецярбургу загарэўся аўтобус маркі “МАЗ”, які належыць кампаніі “Домтрансаўта”.
Паводле даных расійскіх СМІ, у гэтым горадзе ў 2023 годзе загарэлася не менш за дзевяць аўтобусаў Мінскага аўтазавода. Годам раней было зафіксавана восем падобных выпадкаў.
“У сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання аўтобусаў, прынятае рашэнне аб прыпыненні эксплуатацыі на гарадской маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург па кантрактах 2022 года”, — паведаміла 2 жніўня 2023 года прэс-служба дзяржпрадпрыемства “Пасажыраўтатранс”.
У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 года МАЗ паведаміў, што прычынай узгаранняў можа быць “трапленне алівы з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка”.
“Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэння лагістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных фланцаў на іншыя, аналагічныя паводле тэхнічных характарыстык, але якія не маюць правераных рэферэнцый”, — патлумачыў чыноўнік.
Выпадкі з узгараннем аўтобусаў МАЗ фіксаваліся і ў іншых гарадах Расіі, а таксама ў Беларусі.
Наяўнасць праблемы з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага края Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага ўзгарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правілаў эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкая, энерганасычаная, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не адмяняў”.
- ЭканомікаЗ сакавіка вырастуць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, Нацбанк не мяняў іх са жніўня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей у патрэбе паменшылася амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 лютага — 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка14 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор эксперту па праблемах бяспекі ПаротнікавуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства