Хрэнін абвінаваціў Украіну, Польшчу і краіны Балтыі ў “нацызме і фашызме”, ЗША і НАТО — у “агрэсіўным імперыялізме”
13 снежня, Позірк. З шэрагам абвінаваўчых прапагандысцкіх заяў у адрас дэмакратычных краін выступіў міністр абароны Віктар Хрэнін 12 снежня ў Мінску на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да прыняцця Канвенцыі ААН аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба Генеральнай пракуратуры, у XXI стагоддзі Беларусі “зноў даводзіцца сутыкацца з праявамі нацызму і фашызму, у якім рэваншысты бачаць сімвал былой нацыянальнай магутнасці і велічы”.
“У авангардзе гэтай безразважнай палітыкі стаіць кіраўніцтва Польшчы, Прыбалтыйскіх дзяржаў і Украіны, дзе заахвочваецца рэабілітацыя нацысцкіх злачынцаў і ўчыненых імі злачынстваў, правядзенне факельных шэсцяў, маршаў легіянераў СС і неанацыстаў”, — заявіў чыноўнік.
“Пад выглядам барацьбы з нібыта таталітарным савецкім мінулым на тэрыторыі гэтых краін знішчаецца мемарыяльная спадчына, — сказаў Хрэнін. — Аднак стаўленне гэтых палітычных рэжымаў да нацыянальных меншасцяў у сваіх дзяржавах даказвае, што самі яны як раз і вызнаюць палітыку таталітарызму”.
Паводле слоў міністра, “чума нацызму” не толькі “ўшчыльную падабралася” да межаў Беларусі, але і “распаўзлася, нібы злаякасная пухліна, па многіх заходніх краінах”.
“На Захадзе зрабілі ўсё магчымае, каб забыць урокі гісторыі. Забыць вінаватых у злачынствах супраць чалавецтва — тых, хто ажыццяўляў генацыд народаў СССР, у тым ліку беларускага народа”, — дадаў Хрэнін.
“Відавочна”, што па “фашысцкіх лекалах” ажыццяўляецца “новы перадзел свету і захоп тэрыторый і рэсурсаў”, адзначыў ён, не ўдакладніўшы, якія менавіта дзяржавы акупуюць чужыя землі.
Пры гэтым, паводле слоў чыноўніка, “глыбінная сутнасць фашызму, якая заключаецца ў перавазе адной нацыі над астатнімі і гвалце, выразна выяўляецца ў сучасным ўкраінскім нацызме”.
“Татальная дыскрымінацыя вялізнага неўкраінскага насельніцтва краіны і пабудова монаэтнічнай нацыі ажыццяўляецца пад лозунгам “Украіна вышэй за ўсё”, што з’яўляецца калькай з лозунгу нацысцкай Германіі, які ўзносіў нямецкую нацыю”, — сцвярджае Хрэнін.
“Сёння зноў, як і 80 гадоў таму, ажыццяўляецца экспансія на ўсход, у рамках якой ля межаў Саюзнай дзяржавы Захад планамерна канцэнтруе воінскія кантынгенты. Толькі ў суседніх з намі краінах альянсу ўжо засяроджана каля 22 тыс. салдат НАТО”, — адзначыў кіраўнік ведамства.
“Агрэсіўны імперыялізм на чале з ЗША і НАТО”, на яго думку, рэалізуе выключна “правы “залатога мільярда” і нянавісці ў дачыненні да тых, каго яны называюць джунглямі”.
Менавіта гэта, заявіў міністр, “правакуе ўзброеныя канфлікты”, у тым ліку ва Украіне і на Блізкім Усходзе.
“У гэтай няпростай геапалітычнай сітуацыі” сусветнай супольнасці неабходна кансалідавацца, сказаў Хрэнін.
“Сёння ўсе разважныя людзі, у якіх ёсць сумленне і сэрца, павінны выступіць адзіным фронтам супраць безадказнай палітыкі кіруючых элітаў Захаду, якія распальваюць канфрантацыю і штурхаюць планету ў пажар трэцяй сусветнай вайны”, — заявіў ён.
Пасля падзей 2022 года і асабліва пасля расійскага ўварвання ва Украіну беларускія ўлады сталі ўсё часцей паўтараць наратывы крамлёўскай прапаганды пра “ўкраінскі нацызм” і фашызм на Захадзе.
У нацызме Захад абвінаваціў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 траўня ля абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску. Таксама ўлады і дзяржпрапаганда многія гады прыраўноўваюць сваіх апанентаў да памагатых гітлераўцаў.
Між тым у 1995 годзе ў інтэрв’ю нямецкай газеце “Хандэльсблат” Лукашэнка станоўча адазваўся пра Адольфа Гітлера, з якім, на яго думку, было звязана “не ўсё толькі дрэннае”.
“У свой час Германія была паднятая з руін дзякуючы вельмі жорсткай уладзе. Не ўсё толькі дрэннае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам… Нямецкі парадак фарміраваўся стагоддзямі, пры Гітлеры гэта фарміраванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта”, — сказаў Лукашэнка.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 20,5% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБАЖ спрабуе мінімізаваць наступствы рэпрэсій у дачыненні да калег — намеснік кіраўніка арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ турбулентны час журналісты могуць даваць людзям голас, але не мусяць займаць нейкі бок — кіраўнік БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў восем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс — беларусам: Мы будзем разам з вамі да свабодыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі першая беларуская сям'я вычарпала судовыя варыянты абскарджвання адмовы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала спалучаць ціск і дыпламатыю для вызвалення палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПартрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка для 11 класа, паўстанне 1863 года апісваецца "максімальна нейтральна" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАсноўнай праблемай беларускія культурніцкія арганізацыі за мяжой лічаць недахоп фінансавання — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+