Сілавікі ўжылі зброю, каб спыніць аўтамабіль падазраванага ў “дэструктыўнай дзейнасці“

26 снежня, Позірк. Аўтамабіль пад кіраваннем 46-гадовага жыхара Брэста спынілі з ужываннем зброі супрацоўнікі ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Брэсцкай вобласці сумесна з байцамі атрада спецыяльнага прызначэння “Шторм“ унутраных войскаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што гэта было зроблена для праверкі інфармацыі аб дачыненні грамадзяніна да “дэструктыўнай дзейнасці“.
Сілавікі нібыта прад’явілі службовыя пасведчанні, але на патрабаванні выйсці мужчына не рэагаваў, затым паспрабаваў схавацца, “здзейсніўшы наезд на аднаго з праваахоўнікаў“.
“Затрыманне зламысніка адбывалася ў прыватным сектары облцентра, і яго дзеянні ўяўлялі рэальную пагрозу для навакольных. З мэтай спынення транспартнага сродку вайскоўцы зрабілі прыцэльныя стрэлы па аўто. Парушальнік атрымаў нязначныя траўмы, яму нададзеная неабходная медыцынская дапамога“, — гаворыцца ў паведамленні.
МУС сцвярджае, што па месцы жыхарства мужчыны выяўленыя “светлашумавыя гранаты, ёмістасць з рэчывам, падобным на порах“.
Узбуджана крымінальная справа за гвалт альбо пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
17 снежня ў аграгарадку Быстрыца Капыльскага раёна (Мінская вобласць) супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі з ужываннем агнястрэльнай зброі спынілі аўтамабіль з нецвярозым кіроўцам.
22 лістапада супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Мазыры (Гомельская вобласць) ужылі агнястрэльную зброю, каб спыніць аўтамабіль, якім, як пасля высветлілася, кіраваў нецвярозы бяспраўнік, вынікае з інфармацыі, апублікаванай прэс-службай МУС.
Раней ведамства неаднаразова паведамляла пра ўжыванне зброі пры затрыманні.
Сілавыя структуры выкарыстоўвалі зброю пры падаўленні масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская дапусціла стварэнне часовага лагера ў выпадку масавай дэпартацыі палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі з 2013 года не фіксуюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод людзей — урач-эпідэміёлагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка