Мінск 18:57

На Захадзе маецца цікавасць да эканамічнай супрацы з Беларуссю, сцвярджае кіраўнік МЗС

Крыніца: AbsolutVision / pixabay.com

28 снежня, Позірк. Нягледзячы на “спробы палітычнага кіраўніцтва ЕС і ЗША адкрыта “душыць” свой бізнес, звязаны з Беларуссю”, там захоўваецца “сур’ёзная цікавасць да гандлёвай і інвестыцыйнай супрацы”, заявіў кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў у інтэрв’ю часопісу “Эканоміка Беларусі”, якое перадрукаваў сайт знешнепалітычнага ведамства.

“Працягваем працаваць у не закрытых санкцыямі сектарах, у тым ліку нарошчваць экспарт у ЕС. Гэта шмат пра што кажа, і разумныя, разважныя людзі даўно зрабілі высновы”, — сцвярджае чыноўнік.

Разам з тым “безумоўны прыярытэт” аддаецца “нарошчванню і дыверсіфікацыі экспарту” на рынак Расіі, канстатаваў ён.

“Дынамічна развіваецца”, паводле слоў Рыжанкова, узаемадзеянне Беларусі з “астатнімі традыцыйнымі партнёрамі па ЕАЭС і СНД, а таксама Грузіяй”. “Прырост экспарту ў гэтыя краіны дасягнуў практычна чвэрці ад леташніх паказчыкаў”, — адзначыў ён.

Акрамя таго, Мінск працуе з іншымі партнёрамі, сярод якіх краіны “далёкай дугі” — Індыя, В’етнам, ААЭ, “асобнае месца займае Кітай”.

“Скажу шчыра, доля гэтых краін у нашым экспарце пакуль не такая вялікая, як магла б быць, — прызнаў Рыжанкоў. — Але дынаміка росту дадатная: з 11% у 2021 годзе да 20% у цяперашнім. А наша стратэгічная мэта — 30%. Сур’ёзна працуем над яе дасягненнем”.

На пытанне, як санкцыі трансфармуюць гандлёвыя патокі і ці атрымліваецца замясціць рынкі, што закрыліся, кіраўнік МЗС заявіў, што спробы ізаляваць Беларусь “пацярпелі фіяска” і далей “не будуць мець ніякага поспеху”.

“Патокі экспарту на рынкі Захаду і Украіны, якія выпалі, ужо не проста кампенсаваныя і пераарыентаваныя, але і істотна перавышаныя, — сцвярджае ён. — Безумоўна, мы разумеем, што з еўрапейскім і ўкраінскім рынкамі паказчыкі маглі б быць больш. <…> Таму гэтыя кірункі мы не скідаем з рахункаў і трымаем у розуме”.

Беларусь, паводле слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, “працягвае гандляваць больш як з 210 краінамі і тэрыторыямі”, у “пяцёрку асноўных партнёраў” уваходзяць РФ, Кітай, ААЭ, Польшча, Германія. “Значныя аб’ёмы гандлю” з Казахстанам, Турцыяй, Італіяй, Бразіліяй, Узбекістанам, заявіў ён.

“Безумоўна, сур’ёзным выклікам для айчынных экспарцёраў сталі наладжванне лагістыкі для дастаўкі тавараў і перафарматаванне сістэмы трансгранічных плацяжоў. Але мы працуем па гэтых пытаннях, у тым ліку з партнёрамі з дружалюбных краін, і, як правіла, знаходзім эфектыўныя рашэнні”, — сказаў Рыжанкоў.

Санкцыі наўпрост тычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ

24 снежня, Позірк. У дачыненні да Беларусі дзейнічае 1.499 сектаральных і персанальных санкцый, гаворыцца ў артыкуле старшага навуковага супрацоўніка НДЭІ Мінэканомікі Наталлі Ганчарык "Ці ёсць жыццё пад санкцыямі?" у снежаньскім нумары часопіса "Фінансы. Улік. Аўдыт”. Удакладняецца, што з іх 711 …
Падзяліцца: