ЗША просяць пашырыць штат амбасады ў Беларусі да “сотні чалавек”, сцвярджае Лукашэнка

29 снежня, Позірк. Вашынгтон “ужо цэлы год” просіць улады Беларусі “павялічыць штаты ў амбасадзе”, заявіў тэлеканалу “Расія 1” Аляксандр Лукашэнка.
Відэафрагмент яго каментарыя апублікаваў 29 снежня ў сваім тэлеграм-канале карэспандэнт згаданага канала Павел Зарубін. Дыялог адбыўся 26 снежня падчас саміту Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у Ленінградскай вобласці (РФ).
Паводле слоў Лукашэнкі, ЗША хочуць пашырыць дыппрадстаўніцтва ў Беларусі “да сотні чалавек”.
“У нас амерыканцаў практычна няма. <…>. Але мы нікога ж не трымаем у Беларусі. Хочуць — хай знаходзяцца ў нас, не — значыць, не. Але іх 0,2 чалавека”, — дадаў Лукашэнка, адказваючы на пытанне аб падаўжэнні ЗША рэкамендацыі сваім грамадзянам пакінуць Беларусь.
23 студзеня 2022 года, за месяц і адзін дзень да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы беларускіх уладаў, Злучаныя Штаты рэкамендавалі суайчыннікам не наведваць Беларусь. Грамадзянам ЗША нагадалі пра неабходнасць “праяўляць павышаную ўвагу і пільнасць адносна палітычнай і ваеннай напружанасці ў рэгіёне”.
Пасля рэкамендацыя пакінуць Беларусь некалькі разоў падаўжалася.
31 студзеня таго ж года Дзяржаўны дэпартамент ЗША распарадзіўся аб ад’ездзе з Беларусі членаў сем’яў амерыканскіх дзяржслужачых. Дзярждэп не рэкамендаваў сваім грамадзянам наведваць Беларусь “з-за адвольнага характару прымянення законаў, рызыкі быць затрыманым, а таксама нетыповага нарошчвання расійскай ваеннай моцы ўздоўж мяжы Беларусі з Украінай”.
Пасля падзей 2020 года многія дэмакратычныя дзяржавы панізілі дыпламатычную прысутнасць у Беларусі да ўзроўню часовага паверанага ў справах.
9 чэрвеня 2022 года пасаду спецыяльнага прадстаўніка ЗША па Беларусі пакінула Джулія Фішэр. З 2020 года яна працавала ў Вільнюсе, бо МЗС Беларусі адклікаў згоду на яе прызначэнне амбасадарам у Мінску.
11 жніўня 2021 года прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз заявіў, што “амерыканскаму боку прапанавана да 1 верасня скараціць колькасць сваёй амбасады ў Мінску да 5 чалавек“.
“На фоне дзеянняў Вашынгтона па скарачэнні супрацоўніцтва ва ўсіх сферах і эканамічным удушэнні нашай краіны мы зусім аб’ектыўна не бачым сэнсу ў прысутнасці ў Беларусі такога значнага персаналу амерыканскай дыпмісіі. Проста незразумела, чым ім займацца на такім фоне“, — сказаў ён.
28 лютага 2022 года, праз чатыры дні пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, Дзярждэп прыняў рашэнне аб прыпыненні дзейнасці амбасады ЗША ў Мінску “да далейшага паведамлення”.
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ аўтарытарным рэжыме Канстытуцыя дрэнна прыжываецца — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+